Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 декабря 2012
У райвыканкаме
Больш за 70 пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 19 снежня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалая Калтунова.
Больш за 70 пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 19 снежня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалая Калтунова. Начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Шыльцаў, праінфармаваў аб стане фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў калектывах фізкультуры прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такіх у нас тры — ДУКВП “Водаканал”, Райсэрвіс”, а таксама УКП ЖКГ. У кожным распрацаваны адпаведныя мерапрыемствы. Пытанні развіцця фізкультуры і спорту ўключаны ў калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў. “Водаканал” мае свой фізкультурна-спартыўны комплекс, а другія для заняткаў скарыстоўваюць залу ДЮСШ. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і правядзенне спортмерапрыемстваў выдзяляюцца сродкі, зборныя КФК удзельнічаюць у раённай спартакіядзе, спартыўныя актывісты з УКП ЖКГ станавіліся пераможцамі, “Райсэрвісу” — прызёрамі абласной галіновай, “Водаканала” — абласной і рэспубліканскай спартакіяд і г.д. Разам з тым хапае і недапрацовак. У іх ліку — падмена рэгулярных заняткаў з работнікамі разавымі мерапрыемствамі і падрыхтоўкай каманд да выступлення на раённым ці абласным узроўні, неправядзенне па масавых відах спорту спартакіяды ўнутры КФК, не ў поўнай меры выкарыстанне існуючай матэрыяльнай базы для гульнёвых відаў, памяншэнне колькасці камунальнікаў, якія наведваюць басейн і г.д.Натуральна, усе ўзважана-абгрунтаваныя заўвагі ўвайшлі ў прынятае рашэнне, ды і наогул шэраг узнятых пытанняў наконт развіцця фізкультуры і спорту тычыцца многіх працоўных калектываў, а значыць і ім абавязкова трэба зрабіць адпаведныя вывады.Члены райвыканкама таксама адобрылі праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны і райбюджэту на 2013 год і вырашылі вынесці іх на разгляд чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, зацвердзілі планы работы райвыканкама на будучы год і першы квартал, прынялі рашэнні па іншых разгледжаных пытаннях.