predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
УКП ЖКГ вядзе рамонт вуліц і дарог Асіповіччыны

19 августа 2026

УКП ЖКГ вядзе рамонт вуліц і дарог Асіповіччыны

Ідуць рамонтныя работы на вуліцы Абросімава

Сёлета зроблена нямала, каб шляхі зносін райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў спрыялі руху транспарту, а тратуары былі зручнымі для пешаходаў.

Праведзены бягучы рамонт праезнай часткі вуліцы Інтэрнацыянальнай ад перасячэння з вуліцай Дзмітрыева да перакрыжавання з вуліцай Крупскай. Адбыліся рамонтныя работы на вуліцы Крыловіча. Закончыўся бягучы рамонт праезнай часткі вуліцы Першамайскай ад вуліцы Мічурына да Каралёва, на гэтай жа адлегласці пракладзены тратуарныя дарожкі. Працягнута ўладкаванне і веладарожак на Першамайскай. А на вуліцы Праектнай адрамантаваны тратуар.

Шмат зроблена па добраўпарадкаванні вулічна-дарожнай сеткі паўднёвай часткі горада. Так, быў адрамантаваны тратуар на вуліцы Карла
Маркса. Набыла новы выгляд Камуністычная вуліца: адрамантаваны адрэзак праезнай часткі ад СШ № 2 да вуліцы Розы Люксембург, а таксама ўладкавана тратуарная дарожка ад Сацыялістычнай да Розы Люксембург. На самой жа вуліцы, названай у гонар нямецкай рэвалюцыянеркі, праведзены рамонт праезнай часткі ад Камуністычнай да Чумакова. Абнавілася і суседняя вуліца Карла Лібкнехта, у прыватнасці, адрэзак ад вуліцы Чумакова да Камуністычнай.

Добраўпарадкавана таксама частка мікрараёна “Чаромушкі”. Вадзіцелі ўжо ацанілі ўсе перавагі язды па вуліцы Сасновай, на якой заасфальтавана ўся праезная частка — ад Каралёва да Юбілейнай.

Абнаўленне закранула і іншыя населеныя пункты. Напрыклад, праведзены рамонтныя работы на вуліцы Шчорса рабочага пасёлка Ялізава, адрамантавана праезная частка вуліцы Беларускай аграгарадка Забалацце.

УКП ЖКГ працягвае рамонтныя работы. На Праекціруемай вуліцы райцэнтра выкананы бягучы рамонт праезнай часткі ад ААТ “АЗАА” да ЗАТ “Алцімед”, наперадзе — рамонт тратуара. Такія ж работы плануюцца на вуліцы Гогаля. Чакаецца бягучы рамонт праезнай часткі вуліцы Берагавой аграгарадка Ліпень. Вядуцца работы па абнаўленні аўтамабільнай стаянкі на вуліцы Абросімава.

Надзяляюць увагу камунальнікі і ямачнаму рамонту. Сёлета ён праведзены на плошчы 605 м2 вулічна-дарожнай сеткі. Дадзеныя работы працягнуцца да канца года.

osipovichi-region.by