Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 апреля 2013
Ураджай 2013
Ужо больш за 40 % збожжа - пятая частка ад агульнага яравога кліну — пасеяна ў СВК “Калгас “Лапічы”, усяго на карце палёў сельгаспрадпрыемства яравыя культуры зоймуць амаль 680 гектараў.
Ужо больш за 40 % збожжа - пятая частка ад агульнага яравога кліну — пасеяна ў СВК “Калгас “Лапічы”, усяго на карце палёў сельгаспрадпрыемства яравыя культуры зоймуць амаль 680 гектараў.Сяўба ажыццяўляецца на энерганасычаным “Беларусе3022” з пасяўным агрэгатам АКПМ-6. На трактары робіць Сяргей ЛОСЬ (на здымку справа). Гэта яго трэцяя пасяўная. Хлопец сам на працягу зімы рыхтаваў тэхніку да веснавых работ, ведае ўсе вузлы і “сакрэты” як магутнага “жалезнага каня”, так і прычапнога агрэгата. А дасведчанасць у сваёй справе — заўсёды вялікі плюс.Добры кампаньён трактарысту — Валерый ВЫСОЦКI, які спраўна падвозіць насенне для запраўкі пасяўнога агрэгата, а калі ўзнікаюць непаладкі, дапамагае механізатару іх ліквідаваць. Дарэчы, ён у першую чаргу адказвае за аўтамабіль старшыні калгаса, але ў гарачую пару ніколі не адмаўляецца ад пераводу на іншыя ўчасткі: трэба — значыць дапаможам. Зараз вадзіцель на падвозцы зерня, у час уборкі ўраджаю будзе рабіць на сушылцы.Пазітыўнаму настрою хлопцаў садзейнічае і дадатковая матэрыяльная заахвочанасць. Iнтэнсіўна і якасна папрацуеш — атрымаеш добры заробак. Ну і, зразумела, падмацоўваюць сілы смачныя гарачыя абеды, якія дастаўляюцца прама ў поле.
Валянціна КОРБАЛЬФота Ніны ЦАРЫК