Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14 июля 2026
В Осиповичах встретили первый грузовик с новым урожаем
Даставілі азімы ячмень на вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП” з ААТ “ПратасевічыАгра”.
Вадзіцеля гружонага зернем МАЗ Генадзя Пірагова з рыбгаса “Свіслач” (гэта арганізацыя дапамагае сельгаспрадпрыемству) запрасілі на ўрачыстую сустрэчу першага хлеба.
З прыгожым духмяным караваем выйшлі яго вітаць лабарант Аляксандра Нагорная, вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу Вікторыя Мельнік і тэхнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Таіса Палосікава.
Сёлета вытворчаму ўчастку ад гаспадарак нашага раёна ў лік дзяржзаказу трэба будзе прыняць 1 800 тон збожжа: пшаніцы — 1 100, жыта — 400, ячменю — 200, аўса — 100.
Дарэчы, сваю лепту ў папаўненне дзяржаўных сусекаў унясуць і сялянска-фермерскія гаспадаркі “Падворак «Шыпы»” і “Цеплякоўка”.
На працягу новага жніва працаўнікамі Асіповіцкага ўчастка ААТ “Бабруйскі КХП” ужо прынята 162 тоны збожжа.
У перапрацоўшчыкаў, як і ў хлебаробаў, таксама распачалася гарачая пара. Надвор’е наладжваецца, а гэта значыць, што паток машын з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю стане больш інтэнсіўным. На прадпрыемстве такой работы не баяцца, будзе зроблена ўсё, каб прыёмка зерня ішла зладжана і аператыўна.
Валянціна КОРБАЛЬ, osipovichi-region.by