Магілёўская вобласць далучылася да Дэкларацыі прыхільнасці Мэтам устойлівага развіцця ААН 28 кастрычніка 2015 года.
Мэты ўстойлівага развіцця - гэта комплекс з 17 мэт і 169 задач, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю, закліканы дапамагчы ў бліжэйшыя 15 гадоў ліквідаваць галечу і няроўнасць, дамагчыся сацыяльнай інтэграцыі, спыніць глабальную змену клімату і пабудаваць свет, у якім нашым нашчадкам хопіць рэсурсаў для таго, каб весці годнае жыццё.
Мэты ўяўляюць сабой меры, арыентаваныя на забеспячэнне раўнамернага прагрэсу ў трох асноўных аспектах устойлівага развіцця: эканамічнага росту, сацыяльнай інтэграцыі і аховы навакольнага асяроддзя. Яны маюць глабальны і ўніверсальны характар, аднак дапускаюць магчымасць дыферэнцыраванага ўвасаблення ў залежнасці ад лакальнага кантэксту.
25 верасня 2015 года 193 дзяржавы-члены Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прынялі на сябе абавязацельствы па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. Рашэнне зафіксавана ў дакуменце пад назвай "Пераўтварэнне нашага свету: парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года". Таксама вядомы як «Парадак дня 2030», ён стаў вынікам трох гадоў працы міжнародных экспертаў, дэлегацый краін-удзельніц ААН, грамадскіх аб'яднанняў і простых грамадзян. У аснове парадку дня ляжаць вынікі дасягнення Мэт развіцця тысячагоддзя, якія былі сфармуляваны ў Дэкларацыі тысячагоддзя ў 2000 годзе і на працягу апошніх 15 гадоў вызначалі характар дзейнасці ў галіне развіцця.
Стратэгія ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года