Інфармацыя аб парадку падачы электронных зваротаў.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей - Сістэма).
Доступ да Сістэмы для заяўнікаў бясплатны і ажыццяўляецца праз сайт (http://обращения.бел), на якім неабходна прайсці рэгістрацыю, пасля чаго Сістэма фармуе асабісты электронны кабінет заяўніка.
Праз свой асабісты кабінет заяўнік можа накіраваць звароты ў неабходны для яго дзяржаўны орган або дзяржаўную арганізацыю, а па выніках разгляду звароту адказы на іх будуць накіроўвацца заяўніку ў асабісты кабінет.
Перавага накіравання электронных зваротаў з дапамогай Сістэмы – павышэнне зручнасці заяўнікаў пры падачы электронных зваротаў і атрыманні адказаў на іх.
Заяўніку даецца адзіны інтэрфейс для афармлення электроннага звароту і яго падачы ў любую арганізацыю, падключаную да Сістэмы, у сувязі з гэтым адсутнічае неабходнасць запаўнення спецыяльнай формы на кожным інтэрнет-сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі.
Сістэма таксама дазваляе заяўніку адсочваць, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот, праглядаць пералік пададзеных зваротаў, статус іх разгляду, а таксама адклікаць іх.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
Дзеяваў раней спосаб падачы электронных зваротаў у райвыканкам - размяшчэнне ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў сетцы Інтэрнэт - у цяперашні час не выкарыстоўваецца.
ПАДАЦЬ ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ |