На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Электронныя звароты (ТЦСАН)

Паважаныя заяўнікі!

Звяртаем ВАШУ УВАГУ!

З 02.01.2023 на падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь 18 ліпеня 2011 г. N 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (рэд. ад 28.06.2022 са зменаміі дапаўненнямі, якія ўступаюць у сілу з 02.01.2023) электронныя звароты будуць падавацца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (звароты. бел).

Доступ да гэтай сістэмы будзе ажыццяўляцца бясплатна.
З правіламі падачы электронных зваротаў праз сістэму можна азнаёміцца тут:

( https://xn--80abnmycp7evc.xn--90ais/help )


Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян) і юрыдычных асоб установай "Асіповіцкі РЦСАН" разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай і рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у
  • устаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».