На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі

Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь


Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама

Адрас: г. Магілёў, зав. Буянава, 22

(адрас для паштовай карэспандэнцыі: г.Магілёў, вул.К.Маркса, 25) e-mail: UGIM_UVD_Mogilev@mvd.gov.by

Начальнік упраўлення - Сімончык Пётр Пятровіч , тэл. 29 58 00

Асабісты прыём грамадзян: першая серада месяца з 8.00 да 14.00

(у выпадку адсутнасці начальніка ўпраўлення прыём ажыццяўляецца адным з намеснікаў)

Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела па грамадзянстве, пашпартнай рабоце, выезду за мяжу і рэгістра насельніцтва - Астанковіч Віталь Леанідавіч, тэл. 29 58 02

Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела па рабоце з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прытулку - Шумскі Сяргей Васільевіч, тэл. 29 58 01.

Прыём грамадзян упраўлення па грамадзянстве і міграцыі - пянядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца - з 8.00 да 13.00

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"

Пералік адміністрацыйных працэдур, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 " Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян", якія ажыццяўляюцца падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі (са змяненнямі і дапаўненнямі)

Рэквізіты паслуг, якія ажыццяўляюцца аддзяленнем па грамадзянстве і міграцыі Асіповіцкага РАУС з дапамогай адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП)

QR -коды на паслугі для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства без віду на жыхарства

Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі інфармуе:

ПРЫЁМ НА ПРАЦУ замежніка ў рэспубліцы Беларусь

Што неабходна ведаць пры выездзе на працу за мяжу

Парадак рэгістрацыі ў электроннай форме іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі.

Адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь (далей - іншаземцы), ажыццяўляецца ў электроннай форме на адзіным партале электронных паслуг.

Рэгістрацыя замежнікаў у электроннай форме ажыццяўляецца бясплатна.

Гэта працэдура даступна іншаземцам, якія ўехалі ў Рэспубліку Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Іншаземцы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь праз Дзяржаўную граніцу з Расійскай Федэрацыяй, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.

Для рэгістрацыі спатрэбіцца кампутар, мабільны тэлефон ці планшэт з доступам у інтэрнэт. Праз любы браўзэр неабходна зайсці на сайт адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by , выбраць мову працы, стварыць асабісты кабінет, выкарыстоўваючы адрас электроннай пошты. Затым у асабістым кабінеце ва ўкладцы "Даступныя паслугі" выбраць катэгорыю "Грамадзянства і міграцыя". Код паслугі рэгістрацыі замежнікаў - 200.12.14.1. Пасля трэба замовіць паслугу, запоўніць заяву.

У заяве неабходна ўказаць прозвішча і імя замежніка ў лацінцы ці ў кірыліцы як напісана ў яго ў пашпарце (дастаткова аднаго варыянту), звесткі аб пашпарце, страхоўцы, дату ўезду ў краіну, адрас, дзе ён будзе пражываць. Прысутнічае і графа з візай, але калі, напрыклад, замежнік прыязджае да нас па "без візы", запаўняць яе не трэба. Неабходна таксама зважаць на карэктнае запаўненне ўсіх абавязковых для запаўнення палёў. Затым трэба праверыць усе дадзеныя і націснуць кнопку "Адправіць заяву". Праз некалькі секундаў павінна прыйсці паведамленне аб паспяховай рэгістрацыі або сістэма парэкамендуе звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі ў выпадку, калі звесткі не супадаюць.

Зарэгістраваць замежніка на адзіным партале электронных паслуг зможа таксама яго прадстаўнік (іншая асоба) са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы ў электроннай форме заяву з дадзенымі замежніка.

Пры асабістым звароце іншаземцаў, якія часова знаходзяцца, у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгістрацыя ажыццяўляецца ў раней устаноўленым парадку.

Рэгістравацца павінны ўсе замежнікі, якія часова знаходзяцца ў Беларусь. Рэспублікай Беларусь падпісаны пагадненні з Украінай, Латвіяй, Літвой, Эстоніяй, Казахстанам і Расіяй, грамадзяне якіх могуць знаходзіцца ў Беларусі да 30 ці 90 дзён без рэгістрацыі адпаведна. Калі яны збіраюцца перавысіць гэты тэрмін, то трэба атрымаць дазвол на часовае ці пастаяннае пражыванне ў залежнасці ад мэт уезду. Калі замежнікі, якія прыехалі па “без візы”, збіраюцца знаходзіцца ў Беларусі больш за 5 дзён, не ўключаючы нядзелі і святочныя дні, ім таксама трэба будзе зарэгістравацца. Тэрмін, на які рэгіструюць іншаземцаў, рэгламентуецца міжнароднымі дамовамі, заключанымі з рознымі краінамі. У асноўным гэта да 90 дзён у каляндарным годзе.

Звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання давядзецца ў двух выпадках: калі іншаземец захоча падоўжыць рэгістрацыю па тым жа адрасе, аформленую ў электроннай форме, або калі ён прыбыў у Беларусь праз мяжу з Расіяй. Калі замежнікі пражываюць у гасцініцах, санаторыях, аграсядзібах, іх зарэгіструюць дадзеныя органы рэгістрацыі і выдадуць укладыш да пашпарта.

Іншаземцу не абавязкова мець пры сабе пацвярджэнне электроннай рэгістрацыі. Дастаткова паведаміць пра гэта, напрыклад, супрацоўніку органа памежнай службы пры выездзе з краіны. Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці можна захаваць скрыншот адказу аб паспяховай рэгістрацыі або раздрукаваць укладыш аб рэгістрацыі, гэта паскорыць працэдуру праверкі.

Па праблемных пытаннях рэалізацыі ўказанай адміністрацыйнай працэдуры можна ў працоўны час звяртацца ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Асіповіцкага РАУС па тэлефонах 51827. 51848 і ў службу тэхнічнай падтрымкі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па тэлефоне 311-30-00, дадатковы 713.

Графік працы АГІМ Асіповіцкага РАУС:

аўторак: з 8-00 да 13-00, з 14-00 да 17-00;

серада: з 11-00 да 15-00, з 16-00 да 20-00;

чацвер: з 8-00 да 13-00;

пятніца: з 8-00 да 13-00, з 14-00 да 17-00;

субота: з 8-00 да 13-00,

тэлефон: 51827,51848

QR-код адзнака Асіповіцкага РАУС