На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Геральдычныя сімвалы

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку выкарыстання выявы герба горада Асіповічы і флага горада Асіповічы (файл у фармаце pdf)

ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
03.01.2005 № 1


ПАЛАЖЭННЕ аб гербе горада Асіповічы

1. Герб горада Асіповічы з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб горада Асіповічы - уласнасць Асіповіцкага раёна, правам распараджэння якой валодае Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт.

2. Выява герба горада Асіповічы размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Асіповічы і Асіповіцкага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Выява герба горада Асіповічы можа размяшчацца ў тых месцах горада Асіповічы і Асіповіцкага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні герба горада Асіповічы і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь герб горада Асіповічы павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, калі знаходзіцца да іх асобай.

Выява герба горада Асіповічы можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

3. Права на выкарыстанне выявы герба горада Асіповічы ў выпадках, якія не ўказаны ў пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнню Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта.

ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
03.01.2005 № 1

Апісанне герба горада Асіповічы

Герб горада Асіповічы ўяўляе сабой выяву на зялёным полі іспанскага шчыта ў сярэдняй частцы паміж дзвюма чорнымі палосамі на сярэбраным полі паравоза чорнага колеру.

ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
03.01.2005 № 1

ПАЛАЖЭННЕ аб сцягу горада Асіповічы
1. Флаг горада Асіповічы з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Флаг горада Асіповічы - уласнасць Асіповіцкага раёна, правам распараджэння якой валодае Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт.


2. Сцяг горада Асіповічы размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Асіповічы і Асіповіцкага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Флаг горада Асіповічы можа размяшчацца ў тых месцах горада Асіповічы і Асіповіцкага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні флага горада Асіповічы і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь флаг горада Асіповічы павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, калі знаходзіцца да іх асобай.

Сцяг горада Асіповічы можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

3. Права на выкарыстанне флага горада Асіповічы ў выпадках, якія не ўказаны ў пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнню Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта.

ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
03.01.2005 № 1

Апісанне флага горада Асіповічы

Флаг горада Асіповічы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога размешчаны тры палосы чорнага, белага і чорнага колеру, ніжэй за якія знаходзіцца зялёная паласа шырынёй, роўнай тром папярэднім.