ІМПАРТАЗАМЯШЧЭННЕ з'яўляецца важнейшым дзяржаўным прыярытэтам, ад рэалізацыі якога залежыць збалансаванае развіццё рэгіёну і краіны ў цэлым.
Для выканання пастаўленых задач і павышэння эфектыўнасці работы рэальнага сектара эканомікі палітыка імпартазамяшчэння будзе рэалізоўвацца за кошт укаранення наступных мерапрыемстваў:
максімальнае выкарыстанне пры асваенні, развіцці новых вытворчасцей мясцовых відаў сыравіны, стварэнне кааперацыйных і дапаможных вытворчасцей па павелічэнню ўзроўню лакалізацыі выпускаемай прадукцыі, як асноўныя рэзервы скарачэння імпартаёмістасці прадукцыі;
уцягванне ў гаспадарчы абарот вытворчых аб'ектаў і зямельных участкаў, якія не выкарыстоўваюцца або неэфектыўна выкарыстоўваюцца;
максімальнае прыцягненне і выкарыстанне магчымасцей арганізацый малога і сярэдняга бізнесу ў стварэнні і вытворчасці канкурэнтаздольных імпартазамяшчальных тавараў з адначасовай іх экспартнай накіраванасцю (у сувязі з абмежаванай ёмістасцю ўнутранага рынку);
уваходжанне ў кааперацыйнае супрацоўніцтва з дзейнымі на тэрыторыі краін ЕАЭС і іншых дзяржаў транснацыянальнымі карпарацыямі па асваенні і вытворчасці высокатэхналагічнай навукаёмістай прадукцыі і інш.
Адным з важных складальнікаў у гэтым напрамку з'яўляецца стымуляванне вытворчай дзейнасці па арганізацыі імпартазамяшчальных і экспартнаарыентаваных вытворчасцей.
Гэтаму садзейнічае шэраг заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 235 "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці";
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь";
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці",
Прадпрыемствам даецца льготны падатковы рэжым у якасці рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў".
Дзяржаўная праграма "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" на 2021-2025 гады. Мерапрыемствы праграмы рэалізуюцца за кошт бюджэтных і банкаўскіх рэсурсаў, а таксама Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (далей - БФФПП).
БФФПП прапануе малому бізнесу шэраг фінансавых інструментаў дзяржаўнай падтрымкі - пазыкі, лізінг, гарантыі па льготных крэдытах. Для ажыццяўлення пастаўленых перад Фондам задач створаны інтэрактыўны рэсурс www.belarp.by.
Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана і функцыянуе тэлекамунікацыйная сістэма"Прадукцыя і паслугі Рэспублікі Беларусь" , аператарам якога з'яўляецца Беларускі інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі. На дадзеным партале змяшчаецца інфармацыя пра больш за 70 тысяч відаў прадукцыі (тып, марка, мадэль), якая выпускаецца ўсімі галінамі прамысловасці Рэспублікі Беларусь і кантактныя каардынаты больш за 6000 беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць серыйную прадукцыю.Для аказання інфармацыйнай падтрымкі беларускім экспарцёрам у прасоўванні іх прадукцыі на знешнія рынкі, а таксама для рэкламы экспартнага патэнцыялу Беларусі дзейнічае інтэрнет-партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту (Export.by), аператарам якога з'яўляецца ІРУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн" Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь »
З мэтай дасведчанасці і павышэння зацікаўленасці суб'ектаў гаспадарання малога і сярэдняга бізнесу ў вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі прапануецца выкарыстоўваць інтэрнет-рэсурсы:
"Прадукцыя і паслугі Рэспублікі Беларусь" , аператарам якога з'яўляецца БелДІСС;
інфармацыйнай падтрымкі экспарту , аператарам якога з'яўляецца ІРУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн" Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
пошукавай сістэмы субкантрактацыі , аператарам якой з'яўляецца Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.