Асіповіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 г.
Засяленне тэрыторыі раёна чалавекам пачалося у эпоху мезаліту (9-5 тыс. да н. э.). Пра гэта сведчаць знойдзеныя археолагамі стаянкі на рацэ Пціч. Аб пражыванні старажытнага чалавека на тэрыторыі Асіповіцкага раёна сведчаць шматлікія знаходкі каменных прылад працы мясцовымі жыхарамі розных сельсаветаў раёна. Падчас раскопак, якія праводзілі археолагі на тэрыторыі раёна, былі знойдзены сляды стаянак, могільнікаў, курганоў каля вёсак:
Першыя славянскія плямёны, якія з'явіліся з сярэдзіны VI ст. н.э. Да VIII ст. н.э. на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі, былі верагодней за ўсё дулебы, аднак замацавацца на гэтых землях ім не атрымалася - праз некалькі дзесяцігоддзяў гэтую тэрыторыю занялі мацнейшыя і ваяўнічыя дрыгавічы, якія з другой паловы IX ст. займалі значную тэрыторыю паміж Прыпяццю і лініяй Навагрудак - Мінск - Барысаў.
У другой палове IX ст. дрыгавічы ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі. На тэрыторыі раёна ёсць помнікі культуры каменнага і бронзавага вякоў, эпохі Кіеўскай Русі. Найбуйнейшы археалагічны помнік – замчышча ў вёсцы Свіслач.
З XIV ст. тэрыторыя Асіповіцкага раёна ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Вёска Асіповічы ўзнікла больш за 200 гадоў таму назад на тым месцы сённяшняга горада, якое называецца "трохкутнікам". Там да гэтага часу захаваліся старыя сельскія магілкі. Сяляне Асіповіч акрамя земляробства лавілі рыбу і баброў у рэчцы і вазілі на продаж у Бабруйск, а таксама сплаўлялі лес па рацэ.
У 1856 г. з'явілася школа ў Лапічах (там вучыліся 29 хлопчыкаў). У Свіслачы ў 1868г. у дадатак да панскай школы з'явілася царкоўная, дзейнічала школа і пры сінагозе.
Цэнтр раёна - горад Асіповічы, размешчаны на правым беразе ракі Сіняя (правы прыток р.Свіслач). Датай заснавання горада лічыцца 17 лістапада 1872 года, калі была пабудавана станцыя Лібава-Роменскай чыгункі. Сваю назву станцыя, а ў далейшым і горад, атрымалі ад размешчанай за два кіламетры вёскі Асіповічы.
У апошняй чвэрці ХІХ ст. у жыцці Асіповіцкага краю адбыўся ўздым у развіцці гаспадаркі, выкліканы рэформай 1861 г. і будаўніцтвам чыгункі. У Свіслачы і Асіповічах у 1895 г. сталі працаваць паштовыя аддзяленні, у Свіслачы, Лапічах і Халуі дзейнічалі мяшчанскія ўправы. Станцыя Асіповічы ў 1890 г. займала на Лібава-Роменскай дарозе трэцяе месца па грузазвароце пасля Рудзенска і Бярэзіны, а калі ў сярэдзіне 1896 г. была праведзена вузкакалейка Асіповічы - Дараганава - яна стала другой.
Селішчы каля станцыі Асіповічы атрымалі статус мястэчка.
Паводле перапісу 1897 гады на месцы сучаснага горада размяшчаліся: вёска, у якой пражывала 526 жыхароў, пасёлак - 200 жыхароў і станцыя - каля 100 чалавек. Пазней тры самастойныя паселішчы зліліся ў адзін населены пункт. У 1899 г. каля станцыі Асіповічы быў пабудаваны лесапільны завод, праз 5 гадоў - другі, а таксама млын і некалькі жылых дамоў.
Калі ў 1904 г. у Асіповічах налічвалася 150 будынкаў і пражывала 1,178 тыс. жыхароў, то ў1913 г. - 246 двароў і 1,244 тыс. жыхароў. У гэты час працавалі ўжо школа для дзяцей чыгуначнікаў і царкоўна-прыходская школа, паштова-тэлеграфнае аддзяленне. Прамысловасць складалася з паравознага дэпо, шпалапрапітачнага і двух лесапільных заводаў, двух млыноў, сукнаваляльні, смалакурнага завода, шэрстабітнай майстэрні, піваразлівачнага завода і шэрагу дробных кавальскіх, бандарных, каўбасных, гандлёвых і іншых устаноў.
Вестка пра перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі прыйшла на тэлеграф чыгуначнай станцыі Асіповічы 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917г. У гэты дзень аб пераходзе ўлады ў рукі Саветаў даведаліся жыхары Асіповіч і ўсёй Замошскай воласці. Усюды адбыліся мітынгі. У гэты ж час на станцыі Асіповічы была арганізавана партыйная ячэйка.
У канцы 1920 г. асіповіцкія камуністы для забеспячэння насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі арганізавалі спажывецкую кааперацыю. Першы кааператыў аб'ядноўваў 638 пайшчыкаў.
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны Замошскі валасны камітэт партыі бальшавікоў, выканкам валаснога Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, партыйная ячэйка Асіповіцкага чыгуначнага вузла накіравалі свае намаганні на аднаўленне чыгункі і станцыі. Камісарам Асіповіцкага чыгуначнага вузла быў прызначаны камуністЧыкаў.
1 января 1922 г. центр Замошской волости был перенесен в Осиповичи и волость стала называться Осиповичской.
У гэтым жа годзе пасялковае камсамольскае ячэйка перароблена ў Асіповіцкую валасную камсамольскую арганізацыю на чале з сакратаром Віктарам Воінавым, якога неўзабаве змяніў Аляксандр Шпак.
У 1924 г. быў створаны Асіповіцкі раён з цэнтрам у Асіповічах, якому быў прысвоены статус мястэчка. Раён пачаў хутка развівацца. Быў падзелены на 8 сельскіх Саветаў. У раёне дзейнічала 7 прадпрыемстваў, на якіх працавалі больш за 40 працоўных.
У 1935 г. у сувязі з ростам мястэчка, развіццём чыгуначнага вузла, ростам колькасці насельніцтва Асіповічы атрымалі статут горада раённага падпарадкавання.
Вялікая Айчынная вайна пачалася для жыхароў горада Асіповічы ў ноч з 22 на 23 чэрвеня, калі нямецкія самалёты пачалі бамбіць чыгуначны вузел і ваеннае мястэчка. 30 чэрвеня 1941 года нямецка-фашысцкія захопнікі ўвайшлі ў Асіповічы, а 2 ліпеня занялі і ўвесь раён.
За 1093 дні акупацыі гораду і раёну быў нанесены вялізны ўрон. З 62 тысяч чалавек, якія жылі тут да вайны, загінула і было вывезена на катаржныя работы ў Германію амаль трэць насельніцтва. Было знішчана 50 населеных пунктаў, спалена больш за 3 тысячы дамоў, звыш 800 грамадскіх будынкаў.
Але асіпаўчане не пакарыліся ворагу. Яны ўнеслі дастойны ўклад у вызваленне роднай зямлі ад захопнікаў. Ужо ў ліпені сорак першага года ва ўрочышчы «Расоха» Асіповіцкі падпольны райкам КП(б)Б стаў баявым штабам па арганізацыі і кіраўніцтве падполлем і баявымі партызанскімі дзеяннямі.
За час акупацыі ў раёне партызанамі і падпольшчыкамі было знішчана каля 15 тысяч гітлераўцаў, разгромлена 13 гарнізонаў ворага, разбураны дзесяткі кіламетраў чыгуначнага шляху, перабіта больш за 5000 рэек, выразана каля 70 кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. Патрыёты пусцілі пад адхон сотні варожых эшалонаў, разбілі і пашкодзілі больш за 300 паравозаў, спалілі 2235 тон паліва.
30 ліпеня 1943 года падпольшчыкам Фёдарам Крыловічам на станцыі Асіповічы здзейснена найбуйнейшая дыверсія другой сусветнай вайны. Удала ўсталяваная магнітная міна знішчыла 4 эшалоны суперніка з гаручым, боепрыпасамі, тэхнікай, у тым ліку эшалон з новымі танкамі «Тыгр», які накіроўваўся ў раён Курскай бітвы.
Вызвалены раён 28 чэрвеня 1944 года войскамі 2-га і 1-га Беларускіх франтоў падчас першага этапа аперацыі "Баграціён". За вызваленне горада і раёна многія воіны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. У слаўнай кагорце Герояў Савецкага Саюза ёсць і нашы землякі. Іх імёны ўвекавечаны ў помніках, назвах вуліц і школ раёна. Памяць аб іх назаўжды застанецца ва ўдзячных сэрцах асіпаўчан.
У слаўнай кагорце Герояў Савецкага Саюза ёсць і нашы землякі - Зіновій Самуілавіч Гарэлік, Барыс Аляксандравіч Майстрэнка, Сяргей Мікалаевіч Каданчык, Мікалай Філіповіч Каралёў. Мы па праве ганарымся сваім супердыверсантам Фёдарам Крыловічам і яго баявымі таварышамі, адважнымі партызанамі і падпольшчыкамі - Героем Савецкага Саюза Барысам Дзмітрыевым, Рымай Кунько, Сцяпанам Сумчанкам і многімі іншымі. Памяць аб героях назаўжды засталася ва ўдзячных сэрцах асіпаўчан.
Асіповіцкі райвыканкам |
Асіповіцкі райвыканкам |
Чыгуначны вакзал |
Чыгуначны вакзал |