Папярэджанню пажараў надаюць пільную ўвагу пастаянна. Аднак часам неабходна расставіць асобныя акцэнты.
20 лютага рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі» стартуе зноў і працягнецца па 1 сакавіка. Задача дэкадніка - фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйнай працы, як з дзецьмі, так і дарослымі.
З пачатку года на тэрыторыі раёна ўскладнілася абстаноўка з пажарнай бяспекай: адбылося 11 пажараў. Таму АДБ для ўсіх зацікаўленых структур пройдзе максімальна актыўна. Акрамя традыцыйных прафілактычных мерапрыемстваў - конкурсаў, выступленняў, дзён адчыненых дзвярэй, сустрэч у навучальных установах і ў арганізацыях і прадпрыемствах - работнікі РАНС, РАУС, сацыяльных, камунальных і іншых службаў зноў наведаюць асобныя катэгорыі землякоў, правядуць інструктажы аб бяспецы ў побыце. Акрамя таго, на шэрагу аб'ектаў арганізуюць навучальныя трывогі, а таксама навучаць жыхароў раёна паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.