На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Аб падтрымцы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

23 верасня 2020

У мэтах пашырэння кола патэнцыйных удзельнікаў праграмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банкам развіцця распрацаваны шэраг прадуктаў па падтрымцы асобных катэгорый суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (Далей - МСП):

1. падтрымка вытворцаў медыцынскіх сродкаў абароны і медыцынскага абсталявання ў перыяд распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі COVID-19;

2. падтрымка стартап-кампаній;

3. падтрымка рэгіёнаў;

4. падтрымка жаночага прадпрымальніцтва;

5. падтрымка прадпрыемстваў-экспарцёраў;

6. падтрымка прадпрыемстваў вытворчай сферы, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі;

7. падтрымка прадпрыемстваў сферы гандлю і паслуг;

8. падтрымка сацыяльнага прадпрымальніцтва;

9. падтрымка экалагічных праектаў;

10. падтрымка паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў і Оршы.

Непасрэднае прадастаўленне фінансавання суб'ектам МСП ў рамках праграмы ажыццяўляецца банкамі-партнёрамі.

Падрабязная інфармацыя аб дадзеных крэдытных прадуктах размешчана на інтэрнэт-сайце Банка развіцця https://brrb.by/activity/support-to-smes/catalog-of-products-within-the-program/ .