Міжнародная акцыя памяці «У славу агульнай Перамогі!»
6 красавіка 2020
10 красавіка ў 11.00 гадзін ля абеліска ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў в. Цяплухі адбудзецца ўрачысты мітынг, прысвечаны міжнароднай акцыі «У славу агульнай перамогі!». Зямля, сабраная з воінскіх пахаванняў раёна, будзе перададзена ў Магілёўскі аблвыканкам для далейшай перадачы ў Горад-Герой Мінск для закладкі 9 мая ў крыпце Храма Усіх Святых для вечнай малітвы аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, каб уз'ядналіся ў народнай памяці тыя, хто змагаўся плячом да пляча, здабываючы агульную для ўсіх перамогу