Шахматы. Традыцыйны чэмпіянат раёна па шахматах праходзіў у ШШК «Дэбют» з 19 студзеня па 11 лютага. У ходзе ўпартай барацьбы чэмпіёнам 2020 года стаў кандыдат у майстры спорту Вячаслаў Смольскі. На другім месцы апынуўся першаразраднік Васіль Фамін, а трэцяе заняў кандыдат у майстры спорту Уладзімір Веташаў. Званне лепшага сярод ветэранаў і агульнае чацвёртае месца - у першаразрадніка Аляксея Ткачова. Самым моцным сярод школьнікаў стаў вучань 7 класа СШ № 4 Максім Бурштын. Пераможца і прызёры ўзнагароджаны падарункамі ад ФСК «Алімпія» - абанементамі на 3-5 наведванняў басейна ФАК «Жамчужына».
Шашкі. Першынство вобласці нядаўна прайшло ў Магілёве. У складзе асіповіцкай каманды - 8 выхаванцаў ШШК «Дэбют». Традыцыйна нашы юныя спартсмены вярнуліся з шэрагам асабістых дасягненняў. Так, гімназіст Максім Мініч стаў чэмпіёнам вобласці ў катэгорыі да 13 гадоў. Зусім крыху адстаў ад яго Іван Кавеня (СШ № 4) - ён заняў другое месца. На другую прыступку п'едэстала гонару падняліся і вучні СШ № 1 Ілля Лабасюк (катэгорыя да 10 гадоў) і СШ № 4 Максім Бурштын (да 15 гадоў). Ангеліна Савельева (СШ № 4) спынілася на трэцім месцы. Ілля Лабасюк і Максім Бурштын ўвайшлі ў склад зборнай вобласці і цяпер выступяць на рэспубліканскім узроўні.
Танцавальны спорт. Першынство і чэмпіянат Беларусі правялі ў пачатку лютага ў Мінску. Прадставіў сваіх спартсменаў на рэспубліканскім турніры і асіповіцкі танцавальны клуб «Легенда». У катэгорыі «Сола-дзяўчынкі» Ангеліна Пахоменка ў групе «пачаткоўцы 2010 г.н. і ст.» заваявала першае месца, а Аляксандра Мірончык («пачаткоўцы 2011-2012 г.н.») стала другой. У групе «Ювяналы-I» пара Раман Барсук і Паліна Барсук паднялася на першую прыступку п'едэстала гонару, а ў «Ювяналы-II» Раман Барсук і Мілана Мартюшева занялі другое месца.
Баскетбол. 4 каманды выступілі 10-11 лютага ў першынстве вобласці сярод юнакоў 2006/2007 г.н. Баскетбалісты асіповіцкай дзіцяча-юнацкай спартшколы (трэнер Аляксандр Голуб) сталі трэцімі.
Плаванне. Абласная спартакіяда школьнікаў прайшла 11-13 лютага ў Магілёве. У ліку 15 каманд - больш за дзесятак выхаванцаў Асіповіцкай ДЮСШ (трэнеры Нателла і Зураб Нанава, прадстаўнік Сяргей Пацкевіч). Традыцыйна нашы юныя спартсмены заваявалі шэраг асабістых узнагарод. Аліна Лёлiна атрымала адразу 3 сярэбраныя ўзнагароды: у плаванні вольным стылем на 100 і 50 м і ў «стометроўцы» на спіне. Хутчэй за ўсіх адолела 200 м батэрфляем Анастасія Алферчык. Валянцін Нікалайчык заняў другое, Мікіта Клімёнак - трэцяе месца. Перамагла Анастасія і ў стометроўцы тым жа стылем. У комплексным плаванні на 400 м Іван Саладуха стаў трэцім. Валерыя Дамброўская праплыла другой 100 м брасам. У эстафеце 4х50 м вольным стылем юнакі сталі трэцімі, а на той жа дыстанцыі комплексным плаваннем у дзяўчат другое месца. Эстафета 4х100 м вольным стылем прынесла і дзяўчатам, і юнакам «бронзу». У комплексным плаванні 4х50 м юнакі - трэція. У агульнакамандным заліку асіпаўчане падняліся на трэцюю прыступку п'едэстала, прапусціўшы наперад Бабруйск і Магілёў. Дарэчы, на тых жа спаборніцтвах Андрэй Прановіч праплыў стомятроўку вольным стылем за 54,44 секунды, ўклаўся ў неабходны час і выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту.
Тайландскі бокс. Байцы муай-тай сабраліся ў мінулую суботу ў Мінску на турніры «Бітва клубаў». Асіповічы прадставілі 8 выхаванцаў СК «Golden Victory» (трэнер Эдуард Міховіч). І кожны з хлопцаў заваяваў ўзнагароду! Уладзіслаў Кетурка, Цімур Мантай, Дзям'ян Хаткевіч, Уладзіслаў Андрэйчык, Павел Грыцэнка і Усевалад Старавойтаў атрымалі залатыя медалі, Ксенія Аўсяннікава і Уладзіслаў Букевiч - сярэбраныя.
Міні-футбол. Аматарскія спаборніцтвы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, правялі днямі ў суседнім Клічаве. Удзел у іх прынялі і 2 асіповіцкія каманды - «Дызель» і зборная ветэранаў футбола раёна. Падтрымаць гульцоў прыйшоў старшыня Клічаўскага райсавета дэпутатаў Уладзімір Кніга. Хоць матчы і былі таварыскімі, аднак саступаць супернікі не збіраліся. Па выніках усіх сустрэч наш «Дызель» вярнуўся дадому з заслужаным другім месцам.