Да ўвагі суб'ектаў гаспадарання!
Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі - 2020» у бягучым годзе плануецца правесці ў г. Асіповічы 13 лістапада.
Заяўкі суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні гасцей названага мерапрыемства прымаюцца галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па 30 верасня 2020 года у пісьмовым выглядзе, а таксама па электроннай пошце mogilev@mart.gov.by.