На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

ААТ «Магатэкс» часова перапрафілявалася на вытворчасць сродкаў індывідуальнай абароны

16 красавіка 2020

ААТ «Магатэкс» перапрафілявала швейную вытворчасць на выраб шматразовых павязак для твару. На гэтым прадпрыемстве ў Магілёве, а таксама філіялах у Кобрыне, Полацку і Быхаве выпускаюць сродкі індывідуальнай абароны. У планах нарасціць аб’ёмы да 80 тыс. павязак за суткі.

Вядучы вытворца тэкстыльнай прадукцыі ў Беларусі і блізкім замежжы прыступіў да вытворчасці шматразовых павязак з канца лютага. Цяпер наладжана ўласная вытворчасць марлі сумесевай, а таксама выраб павязак з марлі і баваўняна- і віскозаўтрымлівальнай тканіны. На днях прадпрыемства атрымала дэкларацыю адпаведнасці павязак патрабаванням СТБ 638. Вырабленыя на «Магатэксе»сродкі індывідуальнай абароны пастаўляюцца для рэалізацыі праз аптэчную сетку Магілёўскага РУП «Фармацыя», а таксама перададзеныя супрацоўнікам таварыства для выкарыстання на працоўных месцах.

Для самастойнага вырабу ахоўнай павязкі ў хатніх умовах спецыялісты прадпрыемства рэкамендуюць выкарыстоўваць баваўняную тканіну арт.07С11. Яе можна набыць у фірмовых крамах «Магатэкс» у Мінску, Магілёве і Брэсце. Кошт аднатоннай тканіны складае Br8,85 за метр, з малюнкам–Br11,4. Пры самастойным вырабе павязкі рэкамендуецца складанне тканіны ў 2 пласты.

Для эфектыўнасці прымянення шматразовых павязак дзейнічаюць тыя ж патрабаванні па выкарыстанні, што і для аднаразовых: важна мяняць сродкі абароны кожныя 2–3 гадзіны, а ў выпадку ўвільгатнення тканіны ад кашлю або чхання–часцей. Шматразовыя вырабы дапушчальна мыць ўручную ў гарачай вадзе ў мыльным растворы, асобна ад астатняй бялізны, сушыць у распраўленым стане, абавязкова прасаваць з двух бакоў.