На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

ААТ «Магілёўхімвалакно» пастаўляе на экспарт 60% прадукцыі

2 чэрвеня 2021

ААТ «Магілёўхімвалакно» адпраўляе на экспарт 60% прадукцыі, а геаграфія паставак уключае 29 краін свету. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Руднік.

Прафесійнае свята – гэта не толькі дань павагі працаўнікам хімічнай галіны, але і знакавая дата для Магілёва і Прыдняпроўскага краю, падкрэсліў кіраўнік. Бо менавіта «вялікая хімія» дала магутны штуршок развіццю абласнога цэнтра. І сёння «Магілёўхімвалакно» з’яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам, дзе працуе больш за 5 тыс. жыхароў горада. А па ўдзельнай вазе ў прамысловай вытворчасці Магілёўскай вобласці за 4 месяцы 2021 года камбінат дзеліць 2 і 3 месцы з ААТ «Белшына». 7,5% прадукцыі рэгіёна вырабляецца ардэнаносным «Магілёўхімвалакно».

Пётр Руднік паведаміў, што па выніках працы за студзень-красавік прадпрыемствам выкананы ўсе ключавыя паказчыкі эфектыўнасці працы і ўсе асноўныя прагнозныя паказчыкі, даведзеныя канцэрнам «Белнафтахім» на I паўгоддзе бягучага года. Забяспечана бясстратная праца. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі – больш за Br14 млн., выручка – Br281 млн., а валютная выручка перавысіла $65 млн. Тэмп росту экспарту тавараў да аналагічнага перыяду мінулага года – 125%. Як вынік – сярэднямесячная заработная плата за красавік па камбінаце склала Br1415.

«За гэтымі сухімі лічбамі стаіць паўсядзённая і карпатлівая праца ўсіх без выключэння супрацоўнікаў «Магілёўхімвалакно», – канстатаваў Пётр Руднік. – Нашы кадры – гэта золатавалютны рэзерв прадпрыемства».

Асаблівыя словы падзякі генеральны дырэктар выказаў заслужаным ветэранам, шматгадовай працай якіх кавалася працоўная слава «Лаўсана», а таксама ўсім, хто стаяў ля вытокаў развіцця хімічнай галіны ў Магілёве, заклаў трывалы падмурак слаўных традыцый «Магілёўхімвалакно».

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню хіміка, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці. Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Пётр Салаўёў, а таксама прадстаўнікі канцэрна «Белнафтахім», прадпрыемстваў і арганізацый, работнікі хімічнай галіны рэгіёна.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт