На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Абноўленую паліклініку адкрыюць у Асіповічах да «Дажынак»

29 верасня 2020

Да маючых адбыцца абласных «Дажынак» у Асіповічах пасля капітальнага рамонту адкрыюць абноўленую паліклініку. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Ганчароў.

«Да будучых «Дажынак» у нашым горадзе адкрыецца абноўленая паліклініка. Зараз тут ужо заканчваюцца знешнія аддзелачныя работы, наперадзе – добраўпарадкаванне тэрыторыі, – адзначыў Аляксандр Ганчароў – для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі абсталяваны пандус, унутры паліклінікі будзе ўстаноўлены спецыяльны пад’ёмнік, для людзей з аслабленым зрокам на тэрыторыі паліклінікі ўсталююць спецыяльную тактыльную плітку, якая дапаможа арыентавацца».

Паводле слоў намесніка старшыні, гатоўнасць аб’екта на сённяшні дзень складае 50%. Штодня тут працуе амаль 200 чалавек. «Ужо заканчваецца кладка інжынерных сетак, прыведзены ў парадак сцены, выраўнялі падлогі, у некаторых кабінетах і памяшканнях ўжо прыступілі да кладкі пліткі. У найбліжэйшы час скончым і ўнутранае аздабленне памяшканняў», – расказаў Аляксандр Ганчароў.

Адкрыццё паліклінікі для жыхароў горада – важная падзея. Будынак, дзе размяшчаецца ўстанова аховы здароўя, 1984 года. І з таго часу тут не праводзілася капітальных рамонтаў. «Латалі дах, падтрымлівалі знешні выгляд і ўнутраны стан будынка. Аднак за столькі гадоў ён маральна састарэў. Таму рамонту чакалі ўсе. Цяпер ад старой пабудовы тут засталіся толькі сцены, ды і то не ўсюды, – адзначыў Аляксандр Ганчароў. – Многія кабінеты і тэхнічныя памяшканні былі перапрафіляваны, каб адпавядаць сучасным медыцынскім і будаўнічым патрабаванням».

Кошт капітальнага рамонту склаў Br6 млн.

Абласныя «Дажынкі» плануецца правесці ў Асіповічах 13 лістапада.