На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1 млн т збожжа

2 верасня 2020

Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 1 верасня, усяго ў краіне намалочана 7,737 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,3 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,2 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,9 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай - 1 млн т і больш як па 900 тыс. т - у Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,077 млн га, што складае 94,7 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99 працэнтаў плошчаў ад плана (336,8 тыс. га), у Гродзенскай - 98,8 працэнта (318,7 тыс. га), Мінскай - 98,8 працэнта (483,7 тыс. га), Гомельскай - 97,5 працэнта (333,1 тыс. га), Магілёўскай - 88 працэнтаў (292,5 тыс. га), Віцебскай - 85,2 працэнта (312,5 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса - у цэлым па Беларусі ўбрана 19,8 працэнта і 30 працэнтаў плошчаў адпаведна. Яравы рапс убраны з 21 працэнта плошчаў.

Лён выцераблены на 46,6 тыс. га (96,6 працэнта ўборачнай плошчы). Абгортванне стужак лёну праведзена на 22,4 тыс. га (48,2 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 4,39 тыс. га, нарыхтавана 14,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 36,7 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 785,7 тыс. т сена (77,8 працэнта ад плана), 12,917 млн т сенажу (102,5 працэнта) і 1,751 млн т сіласу (9,1 працэнта). Убрана 8,4 працэнта плошчаў кукурузы на сілас і зялёны корм. Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 47,5 працэнта ад плана.