На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

«Альфа Радыё» пачало вяшчанне ў Магілёўскай вобласці

17 снежня 2020

У снежні 2020 года «Альфа Радыё» загучала на частаце 93.0 FM для жыхароў Асіповічаў, Бабруйска і Клічава.

Вяшчанне радыёстанцыі будуецца з улікам інтарэсаў, густаў і стылю жыцця аўдыторыі – сучасных дарослых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. У эфіры – толькі хіты, мікс найлепшых новых і папулярных сучасных песень. «На хвалях «Альфа Радыё»мы ствараем асаблівую дынаміку, сваё музычнае паветра. Музыка падабрана так, каб слухач адчуў унікальную энергетыку і атрымаў зарад станоўчага настрою. Менавіта па гэта слухач прыходзіць да нас, менавіта таму ён з намі застаецца», – кажа музычны рэдактар «Альфа Радыё» Анастасія Пятровіч.

Акрамя добрай музыкі, якая стварае настрой і суправаджае на працягу дня, «Альфа Радыё» дае карысную і цікавую інфармацыю – навіны тэхналогій, медыцыны, стылю і прыгажосці, ЗЛЖ, важную інфармацыю для аўтамабілістаў і, вядома, самыя актуальныя навіны пра жыццё ў краіне і свеце.

Пачуць самыя гарачыя сусветныя хіты і прагаласаваць за любімых выканаўцаў можна ў «Альфа хіт-парадзе» з Вадзімам Шэпетам па пятніцах і суботах. А ў нядзелю Віталь Карпанаў знаёміць слухачоў з дзясяткай найлепшых кампазіцый беларускіх артыстаў і навінамі беларускага шоу-бізнесу.

«Наша мэта – каб як мага больш беларусаў атрымала доступ да якаснага радыёкантэнту. Мы ствараем настрой, інфармуем і дапамагаем зарыентавацца ў тым, што адбываецца,– каментуе начальнік аддзела па радыёвяшчанні «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет. – Мы пастаянна трымаем слухачоў у курсе актуальных падзей і найважнейшых прысмакаў Беларусі, але лакальны кантэнт у эфіры не менш важны, бо людзям цікава ведаць, што адбываецца ў іх у родным горадзе, вобласці. У перспектыве «Альфа Радыё» плануе ствараць мясцовы кантэнт – для слухачоў рэгіёнаў будуць стварацца эфірныяспецпраекты, а для мясцовага бізнесу ўжо гучаць «ўрэзкі» з рэкламай, якія слухаюць у канкрэтным рэгіёне».

«Альфа Радыё» ўваходзіць у склад Выдавецкага дома «Беларусь сегодня». «Альфа Радыё» слухаюць ў Мінску (107,9 FM), Брэсце (100,8 FM), Віцебску (107,6 FM), Гродне (98,4 FM), Слоніме, Зэльве, Дзятлаве, Баранавічах, Івацэвічах і Косаве (88,4 FM). Плануецца, што ў хуткай будучыні «Альфа Радыё» пачне вяшчанне і ў іншых гарадах Беларусі, а менавіта – у Салігорску (95.7 FM), Полацку, Наваполацку, Глыбокім (100.0 FM). Таксама радыёстанцыю можна слухаць у інтэрнэце ў любым пункце свету на афіцыйным сайце alfaradio.by.