На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Асіповіцкі завод вырабіў кантэйнеры-цыстэрны для Беларускай антарктычнай станцыі

22 лютага 2021

«Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» Беларускай чыгункі вырабіла і адправіла на Беларускую антарктычную станцыю канструкцыю з двух кантэйнераў-цыстэрнаў, якія будуць выкарыстаны для захоўвання дызельнага паліва і сілкавання электрастанцыі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

«Канструкцыя ўяўляе сабой два кантэйнеры-цыстэрны мадэлі Т11-254, злучаныя трубаправодам і абсталяваныя спецыяльным мосцікам для зручнасці эксплуатацыі. Паколькі Антарктыда мае спецыфічны клімат і з'яўляецца марскім запаведнікам, пры вырабе канструкцыі ўлічаны ўсе патрабаванні экалагічнай бяспекі. Для дадатковай абароны ад уцечкі дызельнага паліва зліўныя прыборы абсталяваны шаравымі кранамі», - расказалі ў прэс-цэнтры.

Гэтыя кантэйнеры-цыстэрны ўмяшчальнасцю 25,4 тыс. л прызначаны для бяспечнага транспартавання ва ўнутраных і міжнародных зносінах (аўтамабільным, чыгуначным і водным транспартам), а таксама для захоўвання вадкіх бяспечных і небяспечных грузаў. Такая мадэль аснашчана цеплаізаляцыяй і сістэмай разагрэву грузаў. Усе элементы сістэмы разагрэву, як і цыстэрна кантэйнера, выраблены з нержавеючай сталі.

Паводле папярэдніх даных, кантэйнеры-цыстэрны прыбудуць на беларускую станцыю ў Антарктыдзе ў сакавіку-красавіку. «У планах Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў набыццё яшчэ двух-трох адзінак прадукцыі такога тыпу для аснашчэння і пашырэння плошчаў захоўвання дызельнага паліва», - адзначылі ў БЧ.

ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» Беларускай чыгункі было створана 28 снежня 2016 года. Цяпер гэта сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства па выпуску грузавога рухомага саставу (вагоны-платформы, вагоны-цыстэрны) і вытворчасці кантэйнераў-цыстэрнаў. ЗАТ «АЗТМ» паставіла ўжо больш за 3,5 тыс. адзінак прадукцыі для кампаній Беларусі, Расіі і Казахстана.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт