На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Байцамі студатрадаў у Магілёўскай вобласці стала амаль 3 тыс. чалавек

11 снежня 2020

Байцамі студатрадаў у Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе стала амаль 3 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі падчас злёту студэнцкіх атрадаў.

«Гэты працоўны семестр стаў непадобным на папярэднія. Эпідэміялагічная сітуацыя сур’ёзна паўплывала на жыццё нашага грамадства, у тым ліку на студатрадаўскі рух. Але мы задаволеныя вынікамі семестра, – сказаў Уладзімір Паўлоўскі. – Мы змаглі працаўладкаваць каля 3 тыс. студэнтаў– гэта не горш за паказчыкі 2019 года. Усяго ў нас 233 атрады: будаўнічыя, педагагічныя, вытворчыя, сэрвісныя, сельскагаспадарчыя, медыцынскія і экалагічныя. Нашы хлопцы выязджалі на будоўлі рэспубліканскага значэння, сярод якіх – будаўніцтва сацыяльна значных аб’ектаў у Астраўцы. Гэта добры вопыт для моладзі. Акрамя таго, што ў час канікул у моладзі ёсць магчымасць атрымаць якія-небудзь новыя веды, гэта яшчэ і магчымасць зарабіць, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. Студатрады –гэта не толькі праца. Гэта жыццё, насычанае рознымі мерапрыемствамі: спартыўнымі, забаўляльнымі, інтэлектуальнымі».

У злёце прыняло ўдзел каля 30 хлопцаў і дзяўчат з усёй вобласці. Для іх падрыхтавалі насычаную праграму: разнастайныя майстар-класы і інтэрактывы. Акрамя гэтага, уручылі ўзнагароды найлепшым камандзірам, камісарам і байцам, штабам працоўных спраў устаноў адукацыі і найлепшым наймальнікам Магілёўскай вобласці па выніках трэцяга працоўнага семестра.

Студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Таццяна Дзенісенка ў гэтым працоўным семестры прымала ўдзел у міжнародным вытворчым праекце «Атлант 2020». «Гэта быў неверагодны вопыт. Мы працавалі на самім заводзе «Атлант», прымалі актыўны ўдзел у зборцы халадзільнікаў. Вядома, дзяўчынак не ставілі на складаную працу, але ўсё роўна адчувалася вялікая адказнасць. Тым больш што ў такім буйным праекце я ўдзельнічала ўпершыню, – расказала дзяўчына. – Студатрад –гэта практычна сям’я. Мы разам вучымся, разам працуем і адпачываем. Працоўны семестр прайшоў выдатна. Наш атрад заняў першае месца ў гэтым міжнародным праекце».

А вось студэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Каралёў упэўнены, што праца ў студатрадзе – гэта вельмі важная справа. «Сёлета наш атрад прымаў удзел у будаўніцтве сацыяльна значных аб’ектаў у Астраўцы. Мы прыводзілі ў парадак вуліцы, удзельнічалі ў будаўніцтве бальніцы, дапамагалі ўзводзіць гандлёва-забаўляльныя цэнтры. Гэта была першая ўсебеларуская моладзевая будоўля, на якую я трапіў. Былі выдатна арганізаваны ўсе мерапрыемствы, не толькі па арганізацыі працы. І, здавалася б, пасля працоўнага дня сіл не павінна было заставацца. Але мы актыўна гулялі ў футбол і валейбол, прымалі удзел ва ўсіх забаўляльных мерапрыемствах, – падзяліўся малады чалавек. – Так праводзіць лета нашмат лепш, чым сядзець дома на канапе. Ты становішся ўдзельнікам важных падзей у жыцці краіны. І такой працай ганарышся не толькі ты, але і твае блізкія».

«Студатрадаўскае жыццё –гэта традыцыі і своеасаблівая рамантыка. Гэта магчымасць правесці лета з карысцю. І я магу сказаць, што той, хто адзін раз трапіў у студатрад, становіцца яго неад’емнай часткай. Выдатна, што наша моладзь актыўная і з радасцю прымае ўдзел у важных для нашай вобласці і ўсёй краіны справах», – адзначыў Уладзімір Паўлоўскі.