На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

БЧ зменіць графік руху паяздоў на ўчастку Орша-Магілёў з-за рамонтных работ

16 красавіка 2024

У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху паяздоў на ўчастку Орша - Магілёў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У сувязі з правядзеннем планавых аднаўленчых рамонтаў пуці на перагоне Орша-Заходняя - Чэрвіна 19, 22, 23, 24, 25 і 26 красавіка асобныя паязды міжнародных, міжрэгінальных ліній і паязды рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці на ўчастку Орша - Магілёў змененым маршрутам і раскладам цераз станцыю Орша-Усходняя замест Орша-Заходняя.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці і спадзяецца на разуменне гэтых акалічнасцей.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху паяздоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.

БелТА