На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Каля 2,7 млн. дрэў высаджана ў Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу»

10 красавіка 2020

Каля 2,7 млн. саджанцаў асноўных лесаўтваральных парод высаджана ў Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

У Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі ўзялі ўдзел больш за 6,7 тыс. жыхароў Прыдняпроўскага краю. Карысную ініцыятыву падтрымалі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўныя калектывы, грамадскіх арганізацый і моладзь. Новы лес быў створаны на плошчы 573 га. Асноўнымі пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза. Таксама добраахвотнікі правялі ачыстку ад захламленасці лесу, прыбраўшы 900 куб. м смецця, адрэстаўравалі 60 месцаў адпачынку.

Акцыя «Тыдзень лесу» праходзіла ў Беларусі з 28 сакавіка па 4 красавіка. Яе галоўная мэта–прыцягнуць увагу да неабходнасці беражліва ставіцца да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт робіцца на працы з падрастаючым пакаленнем. У гэтым годзе акцыя прайшла 13-ым разам і была прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.