На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

«Дзікая ферма» працуе ў Горацкім раёне

14 кастрычніка 2020

У Горацкім раёне паспяхова працуе «Дзікая ферма». Амаль круглы год каровы шатландскай абердзін-ангускай пароды знаходзяцца пад адкрытым небам.

24 гадзіны ў суткі і 9 месяцаў у годзе гэты чорны статак жыве на пойменных лугах. Гэта месца прапіскі кароў на тры сезоны. Зімой чорную жывёлу перавядуць у суседнюю ферму. А пакуль з раніцы і да вечара пры любым надвор’і жывёлы – на свежым паветры.

«Дзікая ферма»–гэта праект, які ўжо даказаў сваю эфектыўнасць. За тры гады пагалоўе чорнай жывёлы тут павялічылі амаль у тры разы. Пачыналі з 200, цяпер –600 галоў. З пачатку гэтага года ў статку з’явіліся на свет 162 цяляты. Умовы для жыцця і развіцця дыктуе сама прырода.

Да нядаўняга часу рэалізацыя мармуровага мяса на ўнутраным рынку прыбытку не прыносіла. Перапрацоўшчыкі куплялі чорна-стракатых быкоў і ангусаў па адной цане. Сёлета Бабруйскі мясакамбінат купляе мяса чорнай жывёлы даражэй на 3 працэнты. І гэта добры стымул для развіцця такой жывёлагадоўлі.