На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Фестываль «Палітра творчасці» пройдзе 24-26 лістапада ў Магілёве

9 лістапада 2021

Фестываль "Палітра творчасці" пройдзе 24-26 лістапада ў Магілёве. У гэтым годзе конкурс будзе прысвечаны 60-годдзю Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.

"Асаблівасць фестывалю ў тым, што яго ўдзельнікамі становяцца канкурсанты, не звязаныя з атрыманнем адпаведнай творчай спецыяльнасці, - эканамісты, праграмісты, інжынеры, бухгалтары і многія іншыя, - адзначылі ва ўніверсітэце. - Мерапрыемства праходзіць з 2011 года і знаходзіць у студэнцкім асяроддзі пазітыўны водгук. Больш таго, з кожным годам расце ўзровень творчага і выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў, якія заўсёды знаходзяць, чым здзівіць журы".

Фестываль аб'ядноўвае ў сабе 4 самастойныя творчыя напрамкі: штогадовы адкрыты конкурс папулярнай песні "Студэнцкі лістапад", конкурс сучаснага і эстраднага танца "Танцы 100%", конкурс "Тэатр +" і фотаконкурс. Пераможцы песеннага конкурсу вызначаюцца па дзвюх намінацыях - саліст і вакальны ансамбль. У танцавальным спаборніцтве лепшых з лепшых вызначаць па трох напрамках танца: эстрадны, сучасны (джаз-мадэрн, вог, данс-хол, брэйк-данс, хіп-хоп і інш.), а таксама тэатр танца - выступленне з элементамі шоу.

У конкурсе тэатральнага майстэрства ўдзельнікам прапануюць прэзентаваць творчыя нумары, якія адлюстроўваюць культурна-гістарычную спадчыну народаў Расіі і Беларусі. У фотаконкурсе студэнты могуць заявіцца ў дзвюх намінацыях: "Універсітэт. Студэнцтва. Традыцыі" і "Мая краіна - мая апора". "У першай павінны быць прадстаўлены работы, якія перадаюць студэнцкія традыцыі, аб'ядноўваюць пакаленні, а таксама творчыя праекты ўніверсітэта і культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, прысвечаныя народнаму адзінству, - растлумачылі ў навучальнай установе. - У другой - здымкі, якія паказваюць развіццё краіны або вобраз чалавека-стваральніка, які працуе на карысць роднай зямлі".

Лепшых узнагародзяць прызамі і дыпломамі адпаведных ступеней. Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца 26 лістапада на заключным гала-канцэрце. Як адзначылі ў ВНУ, мерапрыемства накіравана на кансалідацыю творчай моладзі Расіі і Беларусі, выяўленне і падтрымку таленавітых студэнтаў, захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны братэрскіх народаў.

БелТА