На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў» пройдзе ў Магілёве

28 лютага 2020

У беларуска-расійскім універсітэце сёння стартуе XIII фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў». Пра гэта паведамілі ў навучальнай установе.

Маладыя людзі з ВНУ Беларусі будуць спаборнічаць у конкурснай праграме мерапрыемства ў вакальна-харавой, інструментальнай і вакальна-інструментальнай творчасці, харэаграфічным і тэатральным мастацтве. Фінальным акордам фестывалю стане гала-канцэрт найлепшых калектываў і выканаўцаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

Фестываль праводзіцца на базе ўніверсітэта з 2008 года. Яго асноўная мэта – устанаўленне новых творчых кантактаў паміж моладдзю розных краін, нацыянальнасцей, распаўсюджванне і адраджэнне нацыянальных традыцый, паразуменне паміж прадстаўнікамі розных народаў. Сёлета геаграфія фестывалю будзе прадстаўлена студэнтамі з Туркменістана, Камеруна, Азербайджана, Кітая, Шры-Ланкі, Судана, Ірака, Лівана, Егіпта, Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана.

Непасрэдна ў БРУ падрыхтоўка замежных студэнтаў ажыццяўляецца з 1985 года. «Ужо традыцыйнае мерапрыемства збліжае тых, хто прыехаў да нас вучыцца, – падкрэслілі ў ВНУ. – Зносіны ў нефармальнай абстаноўцы дазваляюць дзецям лепш даведацца адзін пра аднаго, спазнаць і палюбіць культуру, мову, звычаі іншых краін. З кожным годам расце не толькі колькасць канкурсантаў, але і іх сцэнічнае майстэрства. За час фестывалю нам давялося ўбачыць шмат таленавітых і цікавых прадстаўнікоў розных народаў».