На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці праходзіць у Магілёве анлайн

8 снежня 2020

Штогадовы гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці «Усе таленты табе, мой Магілёў!» праходзіць у абласным цэнтры анлайн. Такое рашэнне арганізатары прынялі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.

Удзельнікамі фестывалю могуць стаць калектывы і салісты, дуэты, клубныя фарміраванні арганізацый культуры і аб’яднанняў па інтарэсах устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Узрост удзельнікаў – ад 14 гадоў да 31 года.

Фестываль праходзіць у намінацыях: «Саліст-вакаліст», «Вакальны ансамбль», «Эстрадны танец», «Сучасная харэаграфія», «Тэатр», «Арыгінальны жанр» (пясочнае, вогненнае шоу, нумары, якія прадстаўляюць маладзёжныя субкультуры), «Цыркавы нумар».

Конкурс праводзіцца з 23 лістапада па 23 снежня ў адзін этап. Для ўдзелу неабходна да 20 снежня 2020 года даслаць на электронную пошту gkmogilev@tut.by заяўку на ўдзел устаноўленага ўзору і запіс выканання творчага нумара. Відэа неабходна дасылаць у фармаце .mpeg4, .mp4, .avi. Запіс не павінны ўтрымліваць мантаж і спецэфекты. Здымка павінна быць выканана ад пачатку да канца (без нарэзкі, удзельнік высылае запіс жывога выступу), у добрай якасці, без акустычных правалаў і з чыстым гукам, дапускаецца непрафесійнае відэа, запісанае на мабільны тэлефон або планшэт. Музычны інструмент, рукі і твар выканаўцы павінны быць добра бачныя. Для намінацый «Харэаграфія», «Тэатр», «Арыгінальны жанр» відэа павінна быць запісана агульным планам, каб быў бачны малюнак, кампазіцыя нумара.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, Магілёўскі гаркам БРСМ.