На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Інклюзіўная майстэрня «Рамонак» пачала працаваць у Клічаве

30 верасня 2020

У Клічаве пачала працаваць майстэрня «Рамонак». Праект для людзей з абмежаванымі магчымасцямі рэалізаваны ў мясцовым аддзяленні для дзённага знаходжання інвалідаў.

Пакуль на трох працоўных месцах жанчыны шыюць пасцельную бялізну, абрусы і іншы кухонны тэкстыль. Усяго ў майстэрні будзе працаваць 25 чалавек. Для іх гэтамагчымасць занятасці і заробку.

«Рамонак» – рэгіянальны праект трох сельскіх раёнаў: Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага і Клічаўскага. Яго сутнасць – у стварэнні сучасных швейных майстэрняў, дзе людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць не проста заняць сябе, а зарабіць.