На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Інспекцыя МПЗ Магілёўскай вобласці прызнаная найлепшай сярод падатковых органаў Беларусі за 2019 год

31 сакавіка 2020

У 2019 годзе інспекцыямі Міністэрства па падатках і зборах Магілёўскай вобласці праводзілася мэтанакіраваная праца па выкананні даходнай часткі бюджэту, забеспячэнні выканання плацельшчыкамі падатковых абавязацельстваў і скарачэнні запазычанасці па плацяжах у бюджэт.

У кансалідаваны бюджэт вобласці паступіла Br1 305,3 млн., звышпланавыя паступленни склалі Br13,9 млн. Выкананне плана па даходнай частцы бюджэтаў забяспечана ўсімі інспекцыямі вобласці. Паступленні плацяжоў у бюджэт у супастаўным вылічэнні ў адносінах да ўзроўню мінулага года па рэгіёне павялічыліся на Br34,7 млн., тэмп росту –102,7%.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у бюджэт паступіла Br37,5 млн., у тым ліку: Br28,2 млн. – па выніках камеральнага кантролю; Br9,1 млн. – па выніках праверак; Br0,2 млн. – за кошт звернутых у даход дзяржавы сум і таварных каштоўнасцяў.

Прадухілены неабгрунтаваны залік (вяртанне) з бюджэту ПДВ на Br3,5 млн.

Па выніках ацэнкі дзейнасці за 2019 год інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці вызначана найлепшай сярод падатковых інспекцый па абласцях і г.Мінска.

Пераможца занесены на рэспубліканскую дошку Гонару Міністэрства па падатках і зборах і ўзнагароджаны памятным знакам. Другая пазіцыя ў інспекцыі МПЗ па г. Мінску, трэцяя – за інспекцыяй па Гомельскай вобласці.

Сярод інспекцый гарадскога ўзроўню вызначылася інспекцыя МПЗ па г. Бабруйску (другая пазіцыя), раённага –інспекцыя па Горацкім раёне і інспекцыя па Шклоўскім раёне (другая і трэцяя пазіцыі адпаведна).

Ганаровае званне найлепшай інспекцыі МПЗ па абласцях і г. Мінску – гэта агульная ўзнагарода для ўсіх падатковых інспекцый Магілёўскай вобласці і для кожнага супрацоўніка паасобку.