На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Карціны з выявай Айзека Азімава перададуць Клімавіцкаму краязнаўчаму музею

6 кастрычніка 2020

Карціны з выявай Айзека Азімава перададуць Клімавіцкаму краязнаўчаму музею. Пра гэта расказалі ў Агенцтве інтэграцыйных ініцыятыў (Смаленск, РФ).

На днях у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці на малой радзіме Айзека Азімава завяршыліся мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю з дня нараджэння пісьменніка. Тут прайшлі традыцыйныя Азімаўскія чытанні, падчас якіх мастацка-краязнаўчы музей у Шумячах для Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея перадаў карціны з выявай Айзека Азімава і яго сям’і. Аўтарам выяў стаў прафесар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Храмаў.

«Музей у Клімавічах абраны нездарма. Айзек Азімаў нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Пятровічы. Тады гэты населены пункт уваходзіў у склад Клімавіцкага павета, а ўжо пазней стаў расійскай тэрыторыяй. Мы даведаліся, што ў Клімавічах цяпер няма экспазіцый, прысвечаных фантасту. І мы спадзяёмся, што перададзеныя карціны паслужаць адпраўным пунктам у афармленні новага выставачнага раздзела», – адзначылі арганізатары.

Прадстаўнікі Клімавіч не змаглі прысутнічаць на мерапрыемствах у Смаленскай вобласці, таму карціны перададуць у Беларусь крыху пазней.

«Карціны ўвойдуць у калекцыю нашага музея і зоймуць годнае месца ў ёй, – расказала галоўны захавальнік фондаў Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея Наталля Банышэўская. – Нам яшчэ трэба будзе папрацаваць у гэтым кірунку, пашукаць гісторыю, якая звязвае знакамітага на ўвесь свет фантаста і Клімавіцкую зямлю».

Арганізатарам мерапрыемстваў выступіла агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў пры падтрымцы Фонду прэзідэнцкіх грантаў РФ.