На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць каля 1,5 тыс. т бярозавага соку

16 сакавіка 2020

Лясгасы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. За сезон плануецца сабраць каля 1,5 тыс. т, у тым ліку каля 300 т рэалізаваць насельніцтву.

Кошт бярозавага соку ў лясніцтвах непасрэдна ў лясным фондзе складзе ад 11 да 20 кап. за 1 літр, у двары лясгаса або лясніцтва ад –18 да 30 кап, у 5 літровых бутлях –2 рублі 20 капеек.

З пачаткам сезона нарыхтоўкі бярозавіку дзяржаўная лясная ахова асаблівую ўвагу будзе надаваць ахове бярозавых гаёў і змешаных лясоў, дзе растуць спелыя бярозы, паколькі самавольная нарыхтоўка соку без дазвольных дакументаў у Рэспубліцы забаронена.

Самастойная нарыхтоўка бярозавага соку дазволена толькі пад наглядам работнікаў лясгаса ў спецыяльна адведзеных для гэтага ўчастках ляснога фонду, падкрэслілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні. За парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:

Згодна з артыкулам 15.26 КаАП нарыхтоўка драўнянага соку на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі забароненыя, або збор без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязковае, ці не ў адпаведнасці з ім цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь.

Заканадаўствам вызначаны тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка драўняных сокаў забараняецца. Да іх адносяцца:

– гарадскія, курортныя лясы і лесапаркавыя часткі зялёных зон;

– прыбярэжныя палосы рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб’ектаў;

– палосы адводу жалезных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній;

– населеныя пункты;

– дэндралагічныя паркі, батанічныя сады;

– гісторыка-культурныя запаведнікі, мемарыяльныя паркі, археалагічныя помнікі;

– месцы пражывання дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;

– тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя, а таксама акругі і зоны санітарнай аховы курортаў;

– месцы масавага адпачынку насельніцтва.

У мэтах недапушчэння несанкцыянаванай падсочкі бярозавых насаджэнняў у лясніцтвах будуць прымяняцца сродкі фота- і відэафіксацыі.

Па пытаннях нарыхтоўкі і набыцця бярозавага соку неабходна звяртацца ў найбліжэйшае лясніцтва або ў лясгас, адпаведная інфармацыя таксамаразмешчана на інтэрнэт-сайтах лесагаспадарчых устаноў.