На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Магілёў і Уладзівасток пашыраюць супрацоўніцтва

7 снежня 2020

Шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве быў падпісаны прадстаўнікамі Прыморскага краю і Магілёўскай вобласці ва Уладзівастоку на мінулым тыдні. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц.

У яе склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі буйных беларускіх машынабудаўнічых, будаўнічых і аграпрамысловых прадпрыемстваў. Па ключавых кірунках супрацоўніцтва прайшлі перамовы, якія завяршыліся падпісаннем двухбаковых пагадненняў.

Леанід Заяц і Алег Кажамяка падпісалі пратакол пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Магілёўшчыны і Прымор’я. Таксама быў падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж урадам Прыморскага краю і Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З беларускага боку дакумент падпісаў міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык.

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў і кіраўнік адміністрацыі Уладзівастока Алег Гумянюк падпісалі пратакол аб намерах па ўсталяванні супрацоўніцтва паміж двума гарадамі.

Як расказаў Уладзімір Цумараў, нягледзячы на значную аддаленасць нашых рэгіёнаў, паміж Магілёвам і Прыморскім краем завязалася гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Так, па выніках дзевяці месяцаў гэтага года знешнегандлёвы абарот тавараў Магілёва і Прыморскага краю склаў 442,8 тыс. долараў, або 120,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. Экспарт тавараў – 441,8 тыс. долараў. Найбольшым попытам у расіян карыстаюцца ліфты, малочная і жэлацінавых прадукцыя.

З падпісаннем пратакола Магілёў і Уладзівасток маюць намер усталяваць дружалюбныя сувязі не толькі ў гандлёва-эканамічнай дзейнасці, але і ў адукацыйнай, культурнай сферах, а таксама знайсці ўзаемныя інтарэсы ў развіцці спорту і турызму.

Разам з тым падчас візіту кіраўнікі прыморскіх гандлёвых сетак «Фреш25», «Реми» і «Самбери» падпісалі пагадненні аб намерах з беларускімі вытворцамі прадуктаў харчавання ААТ «Бабушкина крынка», ААТ «Чырвоны харчавік» і ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».

«Мы дамовіліся, што пасля таго як беларускія тавары масава з’явяцца на паліцах нашых магазінаў, калегі правядуць шэраг рэкламных мерапрыемстваў, у тым ліку ў фармаце гарадскога свята «Дні Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі». У адказ мерапрыемствы плануем правесці ў Рэспубліцы Беларусь», – пракаментаваў намеснік старшыні ўрада рэгіёна Канстанцін Шастакоў.

Падчас візіту былі адзначаны важнасць падпісаных пагадненняў і чаканне ад іх адчувальных вынікаў. Каб падпісаныя пагадненні не засталіся на паперы, беларускі і расійскія бакі дамовіліся раз на квартал праводзіць зверку з мэтай зразумець, як ідзе праца па пагадненнях і ці атрымаецца па выніках наступнага года ўбачыць істотнае павелічэнне гандлёвага абароту.

Дарэчы, у верасні дэлегацыя Прыморскага краю на чале з губернатарам Алегам Кажамякам ужо наведвала Магілёў.