На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Магілёў стаў чацвёртай пляцоўкай семінара на тэму лічбавізацыі дзяржорганаў

7 мая 2021

Семінар «Лічбавізацыя дзяржаўных органаў і арганізацый з прымяненнем дзеючага заканадаўства. Інфармацыйная бяспека: ад тэорыі да практыкі» сабраў кіраўнікоў дзяржаўнага сектара Магілёўскай вобласці. У ролі спікераў-экспертаў выступілі прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыялісты кампаніі beCloud і Нацыянальнага цэнтра інфармацыйных паслуг, прадстаўнікі ўпраўлення следчага камітэта і пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Раней падобныя семінары ўжо прайшлі ў Гомелі, Брэсце і Гродне. У цэнтры ўвагі –пытанні лічбавізацыі дзяржсектара, развіцця лічбавай эканомікі краіны, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі інфармацыйных рэсурсаў і механізм пераходу дзяржорганаў у «Дзяржаўнае воблака». Гаворка ідзе пра інфармацыйна-тэлекамунікацыйную інфраструктуру, прававыя асновы якой закладзены Указам Прэзідэнта № 46. Аператарам па рэалізацыі праекта вызначана СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі». Генеральны дырэктар Алег Сядзельнік удакладняе, якія выгады ад выкарыстання Рэспубліканскай воблачнай платформы атрымлівае дзяржава і арганізацыі:

– Сёння ўжо больш за паўтысячы дзяржаўных органаў і арганізацый ажыццяўляюць паэтапны пераход на выкарыстанне Рэспубліканскай воблачнай платформы. Сярод іх – Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі і іншыя. І ўжо можна сцвярджаць, што Рэспубліканская воблачная платформа дазваляе ўзмацніць узровень інфармацыйнай абароны ў дзяржаўных інфармацыйных сістэмах, забяспечыць абарону персанальных даных грамадзян, эканоміць бюджэтныя сродкі, супрацьдзейнічаць карупцыі пры закупцы абсталявання. Выдаткі на інфармацыйную бяспеку складаюць да 40% ад кошту інфармацыйных сістэм захоўвання, таму іх цэнтралізацыя на базе адной платформы дазволіць істотна эканоміць дзяржсродкі. Ключавое пытанне – максімальная бяспека захоўвання дзяржаўнай інфармацыі. У 2016 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі даных. І для таго каб даступна растлумачыць усе перавагі выкарыстання Рэспубліканскай воблачнай платформы, мы і праводзім такія сустрэчы ў рэгіёнах.

Семінар праходзіў у гібрыдным фармаце: у зале аблвыканкама сабралася нязначная частка ўдзельнікаў. Яшчэ каля чатырохсот удзельнікаў змаглі падключыцца да размовы з дапамогай воблачнай відэа-канферэнц-сувязі. Паміж удзельнікамі сеансаў воблачнай відэа-канферэнц-сувязі арганізуецца абмен аўдыя-і відэаінфармацыяй у рэжыме рэальнага часу, а таксама магчымасць сумеснай апрацоўкі інфармацыі. Гэта таксама паслуга рэспубліканскай платформы, якая можа выкарыстоўвацца, да прыкладу, для звароту грамадзян у дзяржорганы, пры правядзенні бацькоўскіх сходаў з улікам актуальнасці дыстанцыйных зносін ва ўмовах пандэміі.

Размова на семінары ішла і аб павышэнні эфектыўнасці працы дзяржсектара за кошт стварэння нацыянальнай SMART-платформы і перспектыў яе выкарыстання для патрэб разумнага горада.

На працягу трох дзён эксперты будуць сустракацца з прадстаўнікамі дзяржарганізацый вобласці, каб дапамагчы на месцах даць ацэнку ўзроўню лічбавізацыі і інфармацыйнай бяспекі.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт