На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Магілёўская мытня пералічыла ў абласны бюджэт Br 50 млн

11 мая 2020

Першыя вынікі работы ў бягучым годзе падвялі ў мытні. У 1 квартале Магілёўскай мытняй у бюджэт пералічана больш за Br50 млн, паведамілі ў прэс-цэнтры ведамства.

Як адзначыў першы намеснік начальніка мытні Ігар Ціхенка, гэты паказчык больш чым на 15 % перавысілі лічбы аналагічнага перыяду мінулага года.

«Асноўным фактарам, які паўплываў на прырост плацяжоў, з’яўляецца павышэнне аб’ёму тавараў, якія ўвозяцца. Значнае павелічэнне адбылося па такіх таварах, як прадукты, якія выкарыстоўваюцца для кармлення жывёл, арганічныя хімічныя злучэнні, абутак, мэбля, пасцельныя прыналежнасці і іншыя», – адзначыў суразмоўца.