На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Магілёўская вобласць з чэрвеня па жнівень далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню»

3 чэрвеня 2021

Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, пагодным і самае галоўнае–бяспечным.

Хто больш за ўсё схільны да рызыкі трапіць у НС у летні перыяд? Вядома, дзеці. Бо падчас канікул значную частку часу яны прадастаўлены самі сабе. Як вынік – значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у вобласці з чэрвеня па жнівень праходзіць рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню».

Як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых, акцыя будзе праводзіцца ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах у перыяд канікул. Праграма насычаная і разнажанравая: тэматычныя квэст-гульні, спартландыі, тэатралізаваныя паказы, дэманстрацыя навучальных відэафільмаў, мультфільмаў, правядзенне розных конкурсаў і віктарын, абмеркаванне тэматычных сітуацыйных задач, анлайн-квізы і анлайн майстар-класы. Акрамя таго, запланавана навучанне работнікаў і дзяжурнага персаналу дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў правілам пажарнай бяспекі.

21 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць святаДзень бацькі. Ратавальнікі прапануюць татам разам з дзецьмі стварыць свой «бяспечны»радавод, а таксама «бяспечны» кулінарны шэдэўр, знайсці ў сабе творчы патэнцыял: праспяваць «хіт бяспекі» і падрыхтаваць «запальны» танец, арганізаваўшы відэаздымку гэтых займальных заняткаў.

Няхай лета будзе бяспечным!

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт