На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Магілёўскія мастакі прымуць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтва «Арт-Мінск»

22 верасня 2020

Магілёўскія мастакі прымуць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтва «Арт-Мінск». Паказ пройдзе ў сталіцы трэцім разам.

Больш за дзвесце ўдзельнікаў прайшлі нацыянальнае адборачнае журы, і сярод іх –магілёўскія мастакі Юрый і Леанід Несцерукі, скульптар Андрэй Вараб’ёў, ураджэнец Крычава Антон Вырва.

«Арт-Мінск» – значная падзея ў культурным жыцці Беларусі. Летась выставу ў сталічным Палацы мастацтва паглядзела амаль 25 тысяч чалавек. Традыцыйна ў фестывалі прымаюць удзел мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і з Магілёўшчыны.

Па ўмовах, мастакі прадстаўляюць свае новыя або нядаўнія працы. Выставу ў Палацы мастацтва плануюць адкрыць 20 лістапада.