На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Магілёўскую абласную бальніцу медрэабілітацыі перапрафілююць пад працу з COVID-19

21 верасня 2021

Магілёўскую абласную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі перапрафілююць пад працу з COVID-19. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Такое рашэнне прынята з-за павелічэння ў рэгіёне колькасці хворых на вострыя вірусныя і рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку на каранавірус. «На дадзены момант ідзе працэс змены сістэмы шпіталізацыі ў дадзенай ўстанове аховы здароўя. У абласной бальніцы рэабілітацыі рыхтуюць 150 месцаў для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Таксама ў Магілёўскім абласным шпіталі інвалідаў Айчыннай вайны адно аддзяленне выдзелена пад рэабілітацыю пацыентаў, якія перанеслі пнеўманію, у тым ліку COVID-19. Усе астатнія ўстановы аховы здароўя працуюць у штатным рэжыме», – адзначыў Аляксандр Старавойтаў.

Як расказала галоўная медыцынская сястра Магілёўскай абласной бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Вольга Дзядук, ва ўстанове аховы здароўя распрацаваны рэжым, які забяспечвае захаванне ўмоў інфекцыйнага стацыянара. «Распрацаваны і зацверджаны схемы руху персаналу і пацыентаў, якія выключаюць скрыжаванне патокаў. Для супрацоўнікаў бальніцы на 7 паверсе выдзелена чыстая зона з магчымасцю раздзялення персаналу розных аддзяленняў», – адзначыла Вольга Дзядук.

У бальніцы зацвердзілі варыянты выкарыстання ахоўнага адзення і СІА пры выкананні розных маніпуляцый. «Харчаванне пацыентаў арганізавана ў палатах з ужываннем аднаразовага посуду з мэтай выключэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў бальніцы. Распрацаваны таксама памяткі для пацыентаў па выкананні санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму падчас знаходжання ў стацыянары на перыяд работы бальніцы ў новых умовах», – падкрэсліла галоўная медсястра.

Магілёўская абласная бальніца рэабілітацыі разлічана на 183 койкі. Зараз тут працуе 220 чалавек.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт