На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Магілёўцаў запрашаюць на свята дзяцінства ў выхадныя

1 верасня 2020

Агульнагарадское свята-прэзентацыя магчымасцей устаноў дадатковай адукацыі, культуры, спорту па арганізацыі занятасці дзяцей і моладзі ў вольны ад вучобы час адбудзецца ў Магілёве на плошчы Славы ў выхадныя дні. Пра гэта паведамілі ў гарадскім выканаўчым камітэце.

«На мерапрыемстве кожны жадаючы знойдзе сабе занятак па душы, – адзначылі суразмоўцы. – Будуць арганізаваны майстар-класы па малюнку, мастацкай лепцы, вязанні, бісерапляценні, народна-прыкладной творчасці. Пройдуць спартыўныя спаборніцтвы, гульні, конкурсы».

Для жыхароў Магілёва навучэнцы і выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі і культуры падрыхтавалі канцэрт.

Таксама будуць працаваць пляцоўкі па папулярызацыі навыкаў здаровага ладу жыцця і асновах бяспекі жыццядзейнасці, якія арганізуюць установы аховы здароўя, МНС, ДАІ.

Мерапрыемства будзе праходзіць 29 і 30 жніўня з 12.00 да 19.00.