На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Магіляўчане, якія перахварэлі на каранавірус, сталі донарамі плазмы

11 чэрвеня 2020

Першыя донары з Магілёва здалі плазму з антыцеламі да COVID-19. Гэтую частку крыві цяпер пераліваюць пацыентам, якія праходзяць лячэнне, і вельмі спадзяюцца, што яна дапаможа паскорыць працэс выздараўлення.

Валянціна Лысава–першая жыхарка рэгіёна, якая стала донарам імуннай плазмы. Пасля каранавіруснай інфекцыі ў яе крыві ўтварыліся імунаглабуліны супраць віруса SARS-CoV-2, які і з’яўляецца ўзбуджальнікам COVID-19. З іх дапамогай імунная сістэма магіляўчанкі змагалася з вірусам. На медыцынскай мове такая плазма называецца реканвалесцэнтнай.

Спісы тых, хто перахварэў на каранавірус і чый факт выздараўлення клінічна пацверджаны, установы аховы здароўя накіроўваюць на станцыю пералівання крыві. Нямала і тых, хто сам жадае дапамагчы. Цяпер плазма такіх донараў літаральна на вагу золата. Бо з імунаглабулінамі-G яна забяспечыць пасіўны імунітэт пацыенту, які толькі праходзіць лячэнне.

Абмінуць паўгадавы каранцін атрымалася з дапамогай спецыяльнага апарата для патагенрэдукцыі кампанентаў крыві: плазмы і трамбацытаў. Тут яго выкарыстоўваюць не першы год – для атрымання чыстых кампанентаў крыві для тых, каму тэрмінова неабходна пераліванне – нованароджаным, парадзіхам, анкахворым.

Уся працэдура ачышчэння займае 40–50 хвілін. Кожная данацыя (гэта 600 мл) будзе падзелена на 3 роўныя порцыі. Гэтага хопіць на 3 пераліванні хворым пацыентам. Самая рэдкая і самая ўніверсальная плазма анты-COVID -19–IV групы крыві–можа быць пералітая любому.

Патрэба ў крыві і плазме не паменшылася. Штодня на станцыі каля 50 донараў крыві і столькі ж донараў плазмы і трамбацытаў. Бо сапраўдная мэта донарства–выратаванне чалавечага жыцця. А значыць, імкненне дапамагаць па клічы сэрца мацнейшаеза любую хваробу.