На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

МДУ імя А. А. Куляшова прымае ўдзел у міжнароднай адукацыйнай анлайн-выставе «Адукацыя ў Беларусі – 2020»

1 кастрычніка 2020

29 верасня адкрылася Міжнародная адукацыйная анлайн-выстава «Адукацыя ў Беларусі – 2020» у Рэспубліцы Узбекістан на платформе, распрацаванай ДАРУП «Цэнтр міжнародных сувязяў». Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі Беларусі.

У выставачных мерапрыемствах прымае ўдзел 5 устаноў вышэйшай адукацыі. У іх ліку – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова.

Як адзначаюць арганізатары, удзел у анлайн-выставе ва ўмовах пандэміі дае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з адукацыйным патэнцыялам устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, падабраць праграму бакалаўрыяту, магістратуры або аспірантуры, курсаў павышэння кваліфікацыі, летніх і зімовых школ, курсаў рускай мовы, а таксама асабіста пагутарыць з прадстаўнікамі ўніверсітэтаў, атрымаць індывідуальную кансультацыю па ўмовах паступлення, навучання і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь у спецыялістаў Цэнтра міжнародных сувязяў.

Дарэчы, доступ да рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў універсітэтаў-удзельнікаў з магчымасцю запампоўкі файлаў і прагляду інфармацыйна-рэкламных ролікаў і відэапрэзентацый будзе адкрыты да 10 кастрычніка.