На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Мінсувязі выпусціць ў абарот паштовую марку «Шклоў» з серыі «Гарады Беларусі»

25 чэрвеня 2020

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 28 чэрвеня выпусціць ў абарот паштовую марку «Шклоў» з серыі «Гарады Беларусі», паведамілі ў прэс-службе РУП «Белпошта».

Дызайн маркі распрацавала Яўгенія Бядонік. Тыраж складзе 36 тыс. Памер маркі – 52х29,6 мм. У лісце шэсць (2х3) марак. Памер ліста – 130х120 мм.

Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва “Беларускі Дом друку”».

Намінал M адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай прыярытэтнай карткі.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарот у аддзяленні паштовай сувязі № 4 Шклова Магілёўскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Шклоў – горад Магілёўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна. Размешчаны на правым беразе ракі Днепр. Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў пачатку XVI стагоддзя. У Шклове захаваліся помнікі гісторыі і архітэктуры. Найбольш вядомая ратуша, пабудаваная ў канцы XVIII стагоддзя. Адным з сімвалаў горада з’яўляецца помнік агурку, устаноўлены ў 2007 годзе.