На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

На клічаўскім заводзе за 2 квартал 2020 года вырабілі 1 тыс. т паліўных пелет

14 верасня 2020

На заводзе па вытворчасці паліўных пелет Клічаўскага лясгаса за 2 квартал 2020 года вырабілі 1 тыс. т прадукцыі. Пра гэта паведаміла загадчык сектара вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Маргарыта Міцюшава.

Завод увялі ў эксплуатацыю ў маі бягучага года, стварыўшы 12 новых высокакваліфікаваных рабочых месцаў. Ён стаў адным з шасці вытворчасцей пілотнага праекта Міністэрства лясной гаспадаркі, згодна з якім у кожнай з абласцей было вызначана па адным лясгасе, дзе павінны былі з’явіцца заводы магутнасцю 20–30 тыс.т пелет на год. Гэта Пружанскі, Пастаўскі, Мазырскі доследны, Навагрудскі, Барысаўскі доследны і Клічаўскі лясгасы.

У будаўніцтва завода ў Клічаве ўкладзены сродкі інавацыйнага фонду Мінлясгаса, а таксама мясцовага лясгаса. Тут ўстаноўлена аўтаматычная лінія па вытворчасці паліўных пелет прадукцыйнасцю 3 т на гадзіну. Яна дазваляе перапрацаваць значныя аб’ёмы адходаў лесанарыхтоўкі і лесапілавання: для працы неабходна 56 тыс.шчыльных метраў кубічных сыравіны ў год. Такім чынам адбываецца ачыстка лесу ад захламленасці, адходы пераўтвараюцца ў альтэрнатыўнае біяпаліва, якое выкарыстоўваецца на энергакрыніцах камунальнікаў.

Згодна з бізнес-планам, акрамя рэалізацыі на мясцовым узроўні, пелеты,што вырабляюцца на прадпрыемстве, плануецца пастаўляць у краіны Еўрасаюза.