На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Народны тэатр Палаца культуры вобласці заваяваў гран-пры ў міжнародным online-конкурсе

2 снежня 2020

Творчы калектыў народнага тэатра Палаца культуры вобласці атрымаў перамогу ў міжнародным анлайн-конкурсе #Дзеці Святла BeVictory (г. Масква). Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы кудьтуры.

Гран-пры фестывалю ў намінацыі «Тэатр» калектыву ўручылі за спектакль-гульню для дзяцей па п’есе расійскага драматурга Рагіма Мусаева «Мяу, гаў і чык-чырык».

Аўтар музыкі, аранжыроўшчык – Аляксандр Нурыханаў.

Рэжысёр-пастаноўшчык, кіраўнік тэатра – Аліка Кускова.

У сваіх каментарыях эксперт фестывалю ў намінацыі «Тэатр» Аляксандра Краўчанка (дырэктар акцёрскага агенцтва «РодАрс фільм», актрыса, прадзюсар) напісала: «Спектакль падкупіў сваімі рознаўзроставымі і рознаўзроўневымі артыстамі, якія дзейнічаюць сумесна з адной мэтай – несці дзецям святло і дабрыню. Гэта сапраўды «народны» тэатр і «народны» спектакль, зроблены з любоўю для дзяцей і нават іх бацькоў. Вельмі мілы і не замылены драматургічны матэрыял, раскрыццё характараў персанажаў, прадуманыя вобразы і нават маленькі штрых – лятучы матылёк – усё гэта стварае суцэльны, гарманічны, добра адрэпеціраваны творчы прадукт, патрэбны і цікавы людзям. Поспехаў вам і вашай справе!»