На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Навагодні марафон запусцяць бібліятэкі Магілёва 12 снежня

9 снежня 2022

Навагодні марафон "Пін-код ад Новага года, або Магілёў PRO Новы год" запусцяць бібліятэкі Магілёва 12 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк горада Магілёва".

Для магіляўчан і гасцей горада арганізатары падрыхтавалі масу розных актыўнасцей, якія будуць праходзіць як у сацыяльных сетках, так і ў бібліятэках горада.

Старт марафону будзе дадзены 12 снежня. Ён пачнецца з фота-кросу і танцавальнага марафону, да якіх усе жадаючыя змогуць далучыцца ў інтэрнэце. У гэты ж дзень на сайце ўстановы з'явіцца старонка марафону, дзе можна будзе знайсці розныя навагоднія лайфхакі, падборку тэматычных фільмаў.

Адной з яркіх падзей марафону стане навагодняе турнэ "Пін-код ад Новага года": удзельнікам прапануюць сабраць цэлую калекцыю стыкераў з выявай галоўнага сімвала будучага года - труса. Для гэтага трэба наведаць усе 12 бібліятэк Магілёва, зрабіць фатаграфіі ў любой навагодняй інсталяцыі і размясціць фота ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #МогилевPROНГ.

Акрамя таго, кожная бібліятэка ў Магілёве правядзе "Ёлка-Фэст", дзе можна будзе наведаць бібліятэчны кватэрнік у бібліятэцы-філіяле нумар 9 імя Я.Купалы, тэматычную вечарыну ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы, забаўляльную праграму ў бібліятэцы-філіяле нумар 6, а таксама стаць удзельнікам квест-чэленджу ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле нумар 9 і наведаць майстар-класы ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле нумар 2.

На працягу ўсяго марафону ў бібліятэках будуць працаваць тэматычныя фотазоны, інтэрактыўныя выставы і шмат іншага.

Навагодні марафон у бібліятэках абласнога цэнтра прадоўжыцца да 19 студзеня. З больш падрабязнай праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва.

БелТА