На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Навагодні паказ і прэм’еру казкі рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр

4 снежня 2020

Музычную казку ў 2-х дзеях па матывах рускай народнай чарадзейнай казкі «Царэўна-жаба» рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як адзначылі суразмоўцы, навагодняе прадстаўленне і прэм’ера казкі стануць выдатным падарункам для ўсёй сям’і. Спектакль будзе яркім, незвычайным, музычным і поўным ператварэнняў. Маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы, запальныя танцы, прыгожая музыка, чароўнае святло, фантастычная відэапраекцыя і іншыя тэатральныя цуды пагрузяць гледача ў дзівосны свет казкі.

«Самае неверагоднае, што ў нашым спектаклі злучацца тры віды тэатра: звыклы драматычны тэатр з акцёрамі на сцэне, тэатр лялек і тэатр ценяў. Так што, прыйшоўшы да нас на навагодні паказ і прэм’еру, вы ўбачыце адразу тры розныя тэатры, – падзяліліся суразмоўцы. – Гэта гісторыя аб пошуку свайго шчасця і доўгай чарадзе выпрабаванняў на шляху да яго. Але ж знайсці шчасце – гэта яшчэ не ўсё, трэба здолець яго зберагчы. А для гэтага прыйдзецца пазмагацца са сваімі страхамі, навучыцца рабіць выбар паміж дабром і злом, праўдай і хлуснёй, подзвігам і здрадай».

Над інсцэніроўкай працавалі рэжысёр Каміля Хусаінава, мастак Алеся Снапок-Сарокіна, кампазітар Аляксандр Баль, харэограф Дзмітрый Мураўёў.

Спектакль можна будзе паглядзець з 19 снежня па 9 студзеня.