На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Новы навучальны корпус Магілёўскага медкаледжа адкрыецца 1 верасня

21 ліпеня 2021

Новы навучальны корпус Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа адкрыецца 1 верасня. Пра гэта паведаміў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Рыжкоў.

«Новы корпус стане чацвёртым будынкам, дзе размясціліся вучэбныя плошчы медыцынскага каледжа, – расказаў Уладзімір Рыжкоў. – Раней памяшканне належала Магілёўскаму абласному кадэцкаму вучылішчу, аднак навучальная ўстанова памяняла прапіску і іх ранейшы будынак перададзены нашым навучэнцам. Сёння на аб’екце вядуцца рамонтныя работы, якія плануецца скончыць да пачатку навучальнага года. У першую чаргу звяртаем увагу на санвузлы, ацяпляльную сістэму і пажарную бяспеку».

Агульная плошча новага будынка –5 тыс. кв. м, гэта каля 30 навучальных кабінетаў. Для параўнання: тры дзеючыя карпусы сёння займаюць 4,8 тыс. кв. м. Самы стары будынак медкаледжа датуецца 1902 годам. Тут рыхтуюць да выпуску будучых фармацэўтаў. Загрузка старых плошчаў максімальная: навучэнцы займаюцца ў тры змены з 8.00 да 21.00. Акрамя таго, яшчэ каля 7 тыс. кв. м, неабходных для практычных заняткаў, задзейнічана на базе магілёўскіх бальніц і паліклінік.

«У новым корпусе навучанне будзе праходзіць па спецыяльнасцях «Сястрынская справа»і «Лячэбная справа», – удакладніў дырэктар медкаледжа. – Акрамя навучальных класаў, у навучэнцаў з’явяцца дзве невялікія спартыўныя залы і чатыры сімуляцыйныя лабараторыі, дзе яны будуць адпрацоўваць практычныя навыкі. Толькі на набыццё будаўнічых матэрыялаў ужо затрачана каля Br100 тыс., мэблі – Br110 тыс. Абсталяванне для вучэбных кабінетаў закуплена ў тым ліку за кошт сродкаў Сусветнага банка».

Сёння на дзённым аддзяленні ў медкаледжы навучаецца 1090 чалавек па чатырох спецыяльнасцях: «Лячэбная справа», «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычная справа»і «Фармацыя». Яшчэ 2750 спецыялістаў на базе навучальнай установы павышаюць прафесійную кваліфікацыю. Іх колькасць у параўнанні з мінулым годам павялічылася ўдвая. Па словах суразмоўцы, гэта нагрузка – на мяжы магчымага, таму ўвядзенне новага навучальнага корпуса стане для ўстановы адукацыі і яе выхаванцаў сапраўдным падарункам.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт