Міні-парад пад вокнамі, кветкі з дастаўкай на балкон і "Дзень Перамогі" ў выкананні духавога аркестра - у Магілёве прадстаўнікі гарадской улады, дэпутацкага корпуса, ветэранскай арганізацыі, вайскоўцы, МНС і моладзь павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.