У лагеры "Каласок" Магілёўскага раёна з 10 па 24 жніўня адпачываюць 30 дзяцей з Губкінскага раёна Белгародскай вобласці Расіі. У лагеры арганізавана работа профільных атрадаў для падлеткаў старэйшых за 14 гадоў. Арганізавана вялікая культурная праграма, дзеці знаёмяцца з прадпрыемствамі і памятнымі мясцінамі горада і раёна.